Увечары 3 кастрычніка 2023 года ў венецыянскім раёне Местрэ адбылося буйное дарожна-транспартнае здарэнне, калі аўтобус трапіў на чыгуначныя шляхі. У аўтакатастрофе загінуў 21 чалавек, яшчэ 18 пацярпелі.

Здарэнне Аўтакатастрофа адбылася ў 19:38 па мясцовым часе. Аўтобус кампаніі «La Linea» перавозіў 40 турыстаў ад плошчы Пьяцале Рома ў цэнтры Венецыі на кемпінг у раёне Маргера. Па словах відавочцаў, машына праехала каля 50 метраў па аўтамабільным мосце з Местры ў Маргеру, а затым, пратараніўшы агароджу, упала з 15-метровай вышыні на чыгуначныя шляхі і загарэлася.

Першапачаткова СМІ паведамлялі, што аўтобус быў запраўлены метанам і, закрануўшы лініі электраперадач пры падзенні, загарэўся. Кампанія-ўладальнік заявіла, што транспарт быў электрычным. Камандуючы пажарнай брыгады, якая прыехала за месца здарэння, паведаміў СМІ, што пажар быў выкліканы акумулятарамі аўтобуса.

Ахвяры +Ахвяры па грамадзянствеГрамадзянстваЗагінуўшыяПацярпелыя Украіна96 Румынія4 Германія3 Партугалія2 Харватыя11 ПАР1 Італія1 Іспанія2 Францыя1 Аўстрыя1Усяго2118 З 40 чалавек, якія знаходзіліся ў аўтобусе, прынамсі 21 пасажыр, у тым ліку трое дзяцей, загінулі, яшчэ 18 атрымалі раненні, з якіх 9 апынуліся ў цяжкім стане. Сярод загінуўшых і пацярпелых — грамадзяне Украіны, Германіі, Харватыі, Францыі, Аўстрыі і Іспаніі. Адзіным грамадзянінам Італіі, загінулым у аўтакатастрофе, стаў 40-гадовы кіроўца аўтобуса Альберта Рыцота з сямігадовым стажам.

Рэакцыя Мэр Венецыі Луіджы Бруньяра назваў гэтую падзею «апакаліптычнай». У горадзе была абвешчаная афіцыйная жалоба, на адміністрацыйных будынках ва ўсёй правінцыі Венета былі прыспушчаныя сцягі. Венецыянскі патрыярх Франчэска Маралья здзейсніў набажэнства на месцы трагедыі. 4 кастрычніка парламент Італіі ўшанаваў хвілінай маўчання ахвяр аварыі.

Спачуванні ў сувязі з аўтакатастрофай выказалі старшыня Савета Міністраў Італіі Джорджа Мелоні, прэзідэнт Італіі Серджа Матарэла, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, міністр замежных спраў Германіі Аналена Бербак, старшыня Еўрапейскага савета Шарль Мішэль, старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен.

Заўвагі

Катэгорыя:Кастрычнік 2023 года Катэгорыя:Падзеі 3 кастрычніка Катэгорыя:2023 год у Італіі Катэгорыя:Транспартныя здарэнні 2023 года Катэгорыя:Гісторыя Венецыі