MongoDB — гэта кросплатформавая дакументаарыентаваная сістэма кіравання базамі даных. З’яўляецца NoSQL-сістэмай і выкарыстоўвае дакументы, падобныя на JSON для захавання даных. Версіі MongoDB ліцэнзуюцца ў адпаведнасці з ліцэнзіяй SSPL, якая лічыцца несвабоднай з-за абмежаванняў у выкарыстанні, аднак прадастаўляе доступ да зыходнага кода. MongoDB з’яўляецца членам альянсу MACH.

Гісторыя Амерыканская кампанія 10gen пачала распрацоўку MongoDB у 2007 годзе ў якасці кампанента запланаванай PaaS-платформы.

У 2009 годзе кампанія перайшла на мадэль распрацоўкі з адкрытым зыходным кодам, пры гэтым прапаноўваючы камерцыйную падтрымку і іншыя паслугі.

У 2013 годзе 10gen змяніла назву на MongoDB Inc.

8 лістапада 2018 г. у версіі 4.0.4 ліцэнзія праграмнага забеспячэння была зменена з AGPL 3.0 на SSPL.

Асноўныя магчымасці

Індэксацыя Дакумент MongoDB можа быць праіндэксаваны першаснымі () і другаснымі () індэксамі.

Рэплікацыя MongoDB забяспечвае высокую даступнасць () з выкарыстаннем набораў рэплік. Набор рэплік складаецца з дзвюх ці больш копій. Кожная рэпліка можа выступаць у ролі асноўнай або другаснай ў любы час. Усе запісы і чытанні выконваюцца на асноўнай рэпліцы па змоўчанні. Другасныя рэплікі захоўваюць копію даных асноўнай.

Балансіроўка нагрузкі MongoDB гарызантальна маштабуецца з выкарыстаннем сегментавання (). Карыстальнік выбірае ключ фрагмента, які вызначае, як будуць размеркаваны даныя ў калекцыі. Даныя разбіваюцца на дыяпазоны (на аснове ключа сегмента) і размяркоўваюцца па некалькіх фрагментах.

Захоўванне файлаў MongoDB можна выкарыстоўваць як файлавую сістэму пад назвай GridFS з функцыямі балансіроўкі нагрузкі і рэплікацыі даных на некалькіх машынах для захоўвання файлаў.

Выкананне JavaScript на баку сервера Мову праграмавання JavaScript можна выкарыстоўваць у запытах і функцыях агрэгацыі, а таксама адпраўляць код JavaScript непасрэдна ў базу даных для выканання.

Транзакцыі MongoDB сцвярджае, што цалкам падтрымлівае шматдакументныя транзакцыі ACID пасля выпуску версіі 4.0 у чэрвені 2018 г. Аднак гэтае сцвярджэнне не цалкам адпавядае рэчаіснасці, бо MongoDB парушае правіла ізаляцыі транзакцый узроўню SNAPSHOT.MongoDB 4.2.6

Гл. таксама Сістэма кіравання базамі даных JSON

Знешнія спасылкі

Катэгорыя:Архітэктура размеркаваных вылічэнняў Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне, распрацаванае ў 2009 годзе Катэгорыя:Сістэмы кіравання базамі даных Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне паводле алфавіта Катэгорыя:Кросплатформавае праграмнае забеспячэнне