Дру Вайсман (; ) — амерыканскі імунолаг, біяхімік і вучоны-медык, найбольш вядомы сваім укладам у даследаванне РНК. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 2023 года разам з Каталін Карыко за «адкрыцці, якія датычаць мадыфікацый нуклеазідных асноў, што дазволілі распрацаваць эфектыўныя мРНК-вакцыны супраць COVID-19».
Яго праца дапамагла распрацаваць эфектыўныя мРНК-вакцыны, найбольш вядомымі з якіх з’яўляюцца вакцына супраць COVID-19 вытворчасць BioNTech/Pfizer і Moderna. Вайсман з’яўляецца прафесарам медыцыны ў Медыцынскай школе Перэльмана пры Універсітэце Пенсільваніі. Ён і яго калега-даследчык Каталін Карыка атрымалі шмат узнагарод, уключаючы прэмію за клінічныя медыцынскія даследаванні Ласкера-Дэбейкі (2021).
Біяграфія Нарадзіліся ў Лексінгтане ў яўрэйска-італьянскай сям’іPenn Professor ‘Saves the World’ with COVID Vaccine(Research Philadelphia Jewish Exponent, December 16, 2021)Drew Weissman, Jewish immunologist, wins Nobel Prize for his work on COVID vaccines. Яго бацька Харалд ВайсманmRNA pioneer James Kinneen. Weissman addresses Westwood быў інжынерам і заснавальнікам кампаніі па распрацоўцы аптычных люстэркаў для касмічных спадарожнікаў, маці Эйдэл Вайсман (народжаная Грэка) была зубным гігіеністамDrew Weissman Modified mRNA Technology Used in COVID-19 Vaccines U.S. Patent No. 8,278,036How Scientists Drew Weissman (MED’87, GRS’87) and Katalin Karikó Developed the Revolutionary mRNA Technology inside COVID Vaccines. У пяцігадовым узросце ў Дру Вайсмана быў дыягнаставаны цукровы дыябет 1-га тыпу, і неабходнасць штодзённых ін’екцый інсуліну, а таксама частых аналізаў ўзроўню глюкозы ў крыві прывялі да яго цікавасці да навукі і медыцыне.
Атрымаў ступень бакалаўра і магістра ў Брандэйскім універсітэце у 1981 годзе, дзе спецыялізаваўся ў вобласці біяхіміі і энзімалогіі і працаваў у лабараторыі Джэральда Фасмана.
Падрыхтаваў і абараніў сваю дыпломную працу па імуналогіі і мікрабіялогіі ў Бостанскім універсітэце, дзе атрымаў ступень доктара медыцыны і доктара філасофіі ў 1987 годзе. Пасля гэтага Вайсман прайшоў ардынатуру ў медыцынскім цэнтры дыяканісы Бэт Ізраэл, пасля чаго атрымаў стыпендыю ў Нацыянальных інстытутах аховы здароўя ЗША пад кіраўніцтвам Энтані Фаўчы, цяперашняга дырэктара Нацыянальнага інстытута алергіі і інфекцыйных захворванняў.
Сям’я Жонка — Мэры Элен Вайсман, дзіцячы псіхолаг, як і муж выпускніца Брандэйскага ўніверсітэтаDrew Weissman helped make mRNA vaccines possible (The Washington Post). Дачкі Рэйчэл і ЭлісанDrew Weissman Yale 2022.
Узнагароды 2020 — Прэмія Розенсціла 2021 — 2021 — 2021 — Прэмія прынцэсы астурыйскай 2021 — BBVA Foundation Frontiers of Knowledge Award 2022 — Прэмія за прарыў у галіне медыцыны 2022 — Медаль Бенджаміна Франкліна 2022 — Медаль Джэсі Стывенсан-Каваленка 2022 — Прэмія Ласкера-Дэбейкі за клінічныя медыцынскія даследаванні 2022 — Прэмія Японіі 2022 — Міжнародная прэмія Гайрднера 2022 — Прэмія Роберта Коха 2022 — 2023 — Jonathan E. Rhoads Medal for Distinguished Achievement in Medicine 2023 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне
Дачыненні з Беларуссю 19 жніўня 2025 года падпісаў зварот дваццаці двух нобелеўскіх лаўрэатаў да прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з просьбай дамагчыся вызвалення каля 1300 беларускіх палітвязняў.
Зноскі
Спасылкі На сайце Nobelprize.org
Катэгорыя:Біяхімікі ЗША Катэгорыя:Імунолагі ЗША Катэгорыя:Медыкі ЗША Катэгорыя:Генетыкі ЗША Катэгорыя:Ганаровыя дактары Ельскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Пенсільванскага ўніверсітэта Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук