Вялі́кі Мендэрэ́с, Бююк-Мендэрэс, у старажытнасці — Меандр () — рака на захадзе Турцыі, у Эгейскім рэгіёне.
Даўжыня ракі 380 км (прыкладна 584 кмMenderes River // Энцыклапедыя Брытаніка (анлайн)Prof.Dr.Ömer Faruk Durdu BÜYÜK MENDERES RIVER BASIN HYDROLOGIC MODELING // Faculty of Agriculture Adnan Menderes University ). Плошча вадазбору 23,9 тыс. км² (24 976 км²). Сярэдні расход вады каля 90 м³/с. Выток ракі знаходзіцца на Анаталійскім пласкагор’і. Упадае ў Эгейскае мора, утвараючы дэльту. Басейн Вялікага Мендэрэса ўяўляе сабой грабенавую вобласць, якая змяшчае палеазойскія метамарфічныя ўтварэнні, складзеныя з гнейсаў, сланцаў, вапнякоў. Рэчышча ў ніжнім цячэнні моцна звілістае, таму старажытнагрэчаская назва ракі Меандр () пачала ўжывацца ў якасці пазначэння лукавін рэк — меандраў.
Рака мнагаводная ў зімовы перыяд. Вада Вялікага Мендэрэса выкарыстоўваецца на арашэнне.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Большо́й Мендере́с, Бююк-Мендерес // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru Prof.Dr.Ömer Faruk Durdu BÜYÜK MENDERES RIVER BASIN HYDROLOGIC MODELING // Faculty of Agriculture Adnan Menderes University
Катэгорыя:Рэкі Турцыі Катэгорыя:Басейн Эгейскага мора