Мікалай Капітонавіч Сцепане́нкаў (; нар. ) — вучоны ў галіне педагогікі, доктар педагагічных навук (1988), прафесар (1974), акадэмік Міжнароднай акадэміі тэхнічнай адукацыі (1998). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія Нарадзіўся у вёсцы Харына Дарагабужскага павета Смаленскай губерні«Великая Отечественная война в судьбах сотрудников Купаловского университета»: Николай Степаненков // Сайт ГрДУ (Духаўшчынскага раёна Смаленскай вобласці). У час Вялікай Айччыннай вайны з верасня 1941 па чэрвень 1944 года — разведчык, падрыўнік у партызанскім атрадзе імя Катоўскага брыгады Нікіціна, з 7 жніўня 1944 года — камандзір стралковага аддзялення, узвода 2-й гвардзейскай арміі 3-га Беларускага фронта. Быў двойчы паранены.
У 1951 годзе скончыў Смаленскі педагагічны інстытут. Працаваў дырэктарам Первамайскай сярэдняй школы Шумяцкага раёна Смаленскай вобласці. Скончыў аспірантуру Дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. І. Герцэна ў Санкт-ПецярбургуГісторыя ў асобах. М. К. СЦЕПАНЕНКАЎ: «ГАЛОЎНАЕ — КАБ ПРАЦА ПРЫНОСІЛА КАРЫСЦЬ» // Газета БДПУ «Настаўнік», 18 сакавіка 2010 года, № 4 (1071).. З 1962 года М. К. Сцепаненкаў працаваў у Гродзенскім педагагічным інстытуце (асістэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі, з 1964 года — старшы выкладчык, з 1971 года — дацэнт кафедры і дэкан біёлага-хімічнага факультэта). У 1974 годзе М. К. Сцепаненкаў перайшоў на працу ў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага.
Навуковая дзейнасць Працы па даследаваннях праблем політэхнічнай адукацыі і прафесійнай арыентацыі навучэнцаў, педагагічнай адукацыі настаўніцкіх кадраў. Падрыхтаваў шэраг кандыдатаў і дактароў навук, сярод якіх А. М. Радзькоў, В. П. Таранцей, Г. М. Сендзер, дактары навук з Польшчы, кандыдаты навук з Кубы, В’етнама, Сірыі. Аўтар і сааўтар вучэбных дапаможнікаў, навукова-метадычных прац.
Сярод апублікаванага: О планировании работы классного руководителя / Н. К. Степаненков. — Минск: Народная асвета, 1978. — 95, с.; Политехническое образование школьников: учебно-методическое пособие / Н. И. Бабкин, Н. К. Степаненков — Мн.: МПИ, 1980. — 64, с. ; 20 см; Политехнические основы подготовки учащихся к труду / Н. К. Степаненков. — Минск: Народная асвета, 1982. — 158 с.; Твоё призвание — Мн.: Народная асвета, 1983. — 64 с. 16 см; Профессиональная ориентация сельской молодёжи / Н. К. Степаненков. — Мн.: Ураджай, 1988. — 85, с.; 17 см. — ISBN 5-7860-0043-5; Педагогика: учеб. пособие для пед. спец. вузов / Н. К. Степаненков ; М-во образования Республики Беларусь, Беларус. гос. пед. ун-т им. Максима Танка. — Минск : Изд. В. М. Скакун, 1998. — 447, с. — Библиогр. в конце тем. — ISBN 985-6235-14-6; Педагогика школы: учеб. пособие для студ. по пед. спец. / Н. К. Степаненков. — Мн.: Адукацыя i выхаванне, 2007. — 494, с. — Библиогр.: с. 492—493. — ISBN 978-985-471-234-5 (в пер.); Истоки педагогического творчества / Н. К. Степаненков — Мн.: БГПУ, 2011. — 255 с.: ил., табл.; 20 см. — ISBN 978-985-541-027-1.
Узнагароды Ордэн Чырвонай Зоркі (1944) Медаль «За адвагу» (1945) Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1945) Медаль «За ўзяцце Кёнігсберга»
Зноскі
Літаратура
Республика Беларусь: энциклопедия : [в 7 т.]. / Редколлегия: Г. П. Пашков (главный редактор) [и др.] — Мн., Беларуская Энцыклапедыя, 2005―2008. — Т. 7: Снегирь ― Ящерицын. — Мн. 2008. — С. 110—111. — 739 с.: ил., цв. ил., портр., карты — С. 110—111.
Спасылкі «Великая Отечественная война в судьбах сотрудников Купаловского университета»: Николай Степаненков // Сайт ГрДУ Вераніка Мандзік Гісторыя ў асобах. М. К. СЦЕПАНЕНКАЎ: «ГАЛОЎНАЕ — КАБ ПРАЦА ПРЫНОСІЛА КАРЫСЦЬ» // Газета БДПУ «Настаўнік», 18 сакавіка 2010 года, № 4 (1071). Степаненков Николай Капитонович // Праект «Память народа»
Катэгорыя:Педагогі СССР Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Сяржанты і старшыны СССР Катэгорыя:Аўтары падручнікаў Катэгорыя:Нарадзіліся ў Духаўшчынскім раёне