Дзяржаўны ўніверсітэт імя Сцівена Остына () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Накадочэс у штаце Тэхас.
Агульная характарыстыка Вучэльня была заснавана як педагагічны каледж у 1923 годзе і пасля перайменавана ў гонар аднаго з бацькоў-заснавальнікаў Тэхаса Сцівена Фулера Остына. Кампус знаходзіцца на частцы сядзібы Томаса Джэферсана Раска. 11 мая 2023 года ўніверсітэт увайшоў у сістэму Тэхаскага ўніверсітэта, раней гэта быў адзін з двух дзяржаўных універсітэтаў штата, не звязаных з адной з сямі універсітэцкіх сістэм Тэхаса.
Структура Каледж бізнесу Каледж адукацыі Каледж прыгожых мастацтваў Каледж вольнх і прыкладных мастацтваў Каледж навук і матэматыкі Ганаровы каледж Школа аспірантуры
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Тэхас
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Тэхаса