Сейлем, Салем () — горад ў акрузе Эсэкс, штат Масачусетс, да 1999 года — адзін з адміністрацыйных цэнтраў акругі. Прыгарад Бостана, уваходзіць у агламерацыю Вялікага Бостана.

Дэмаграфія Насельніцтва — чалавек (2000 год), з якіх 85,37 % — белыя, 3,15 % — афраамерыканцы, каля 2 % жыхароў маюць азіяцкае паходжанне. 24,2 % жыхароў — да 18 гадоў, 11,5 % — старэйшыя за 65. 9,7 % гараджан жывуць за рысай беднасці.

Гісторыя Сейлем — адзін з найстарэйшых гарадоў Новай Англіі, паселішча было заснавана рыбакамі ў 1626 годзе на паўднёвым захадзе ад паўвострава Кейп-Эн. Названы ў гонар Іерусаліма. Праз тры гады ў горадзе была арганізавана першая ў новым свеце царква кангрэгацыяністаў, у якой пастарам служыў Роджэр Уільямс — заснавальнік Род-Айлендскай калоніі.

Стары Сейлем быў вядомы строгасцю сваіх пурытанскіх нораваў. Самай яркай праявай пурытанскай нецярпімасці сталі расправы над «ведзьмамі», учыненыя мясцовымі жыхарамі ў 1692—1693 гадах. Так, кіраўніком горада было абвешчана паляванне на ведзьмаў, яно доўжылася прыблізна паўтара года. Пра норавы сейлемцев таго часу апавядае пісьменнік Натаніэль Готарн, які нарадзіўся ў гэтым горадзе, у сваім рамане «Пунсовая літара» (1850).

У XVIII і XIX стагоддзях Сейлем быў найбуйнейшым у Новай Англіі цэнтрам марскога гандлю і суднабудавання. Падчас канфлікта з Англіяй станавіўся цэнтрам каперскай дзейнасці. Сур’ёзны ўдар па яго дабрабыту нанеслі разрыў гандлёвых сувязяў з Брытаніяй і надзвычай вузкая гавань.

У 1914 годзе ў горадзе адбыўся буйны пажар.

Сёння ў горадзе развіты турызм (прывабай для турыстаў служыць містычны арэол вакол гістарычнага працэсу над «салемскімі ведзьмамі» — як спадчына, у горадзе цяпер маецца каля 15 тыс. «ведзьм»). У Салеме знаходзіцца каледж Сейлем-Стэйт, найбуйнейшы ў штаце дзяржаўны каледж.

Дэмаграфія

Славутасці У Сейлеме захавалася вялікая колькасць старадаўніх будынкаў каланіяльнай і раннефедэральнай эпохі:

Дом ведзьмаў (каля 1670), у якім слухаўся працэс над ведзьмамі. Дом Пікерынга (1651) — самы стары ў ЗША дом, які займае адно і тое жа сямейства. Музей Готарна ў доме, дзе ён нарадзіўся (пабудаваны каля 1740 года). Дом аб сямі франтонах (1668) — праслаўлены Готарнам у аднайменным рамане. Паладыянскія будынкі, спраектаваныя з 1780-х па 1810-я гады сейлемскім гарадскім архітэктарам Сэмюэлам Макінтайрам. Вёска першапраходцаў (Pioneer Village) — макет горада ў тым выглядзе, які ён меў у першыя дзесяцігоддзі свайго існавання.

Музей Пібодзі, былы Музей Пібодзі ў Сейлеме.

Вядомыя людзі У Сейлеме нарадзіліся мастачка Фідэлія Брыджэс, мастак-імпрэсіяніст Фрэнк Бэнсан і Стывен Генры Філіпс, юрыст, палітык, дзяржаўны дзеяч, генеральны пракурор штата Масачусетс.

Гарады-пабрацімы

Катэгорыя:Гарады Масачусетса