Адынцы́ — шляхецкі род герба «Адынец».

Найбольш вядомыя прадстаўнікі роду: Ян (?—?), уладальнік маёнтка Ліцвінаўка ў 1700. Марцін (?—?), сын Яна, скарбнік смаленскі ў 1745. Станіслаў (?—?), унук Яна, упамінаецца ў 1753. Тадэвуш (1781—1833), сын Станіслава. Адвакат пры Галоўным Трыбунале ВКЛ. У 1800 набыў Гейстуны (Ашмянскі пав.), віцэ-маршалак гэтага павета. Меў 7 дзяцей (сярод іх пісьменнік А. Адынец). Антон Эдвард (1804—1885), сын Тадэвуша, польскі паэт, перакладчык, мемуарыст, выдавец.

Верагодна, да гэтага роду належаў генерал Вінцэнт Адынец (1865—1952), які нарадзіўся ў сям’і шляхціца ў Ліцвінаве пад Мінскам.

Літаратура

Спасылкі