Ляэнэ-Віру ( або ) — павет у Эстоніі, размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы краіны. З поўначы амываецца водамі Фінскага заліва. Мяжуе з паветамі Іда-Віру на ўсходзе, Йыгева на поўдні і Хар'ю і Ярва на захадзе. Адміністрацыйны цэнтр - горад Ракверэ. Павет у адміністрацыйным дачыненні дзеліцца на 2 горада і 13 воласцяў. Паўднёвая частка павета знаходзіцца ў межах Пандыверэскага ўзвышша. Там размяшчаецца шырокая карставая зона, адкуль бяруць пачатак многія рэкі.

У павеце знаходзіцца найстарэйшы ў Эстоніі Лахемааскі нацыянальны парк.

Катэгорыя:Паветы Эстоніі