Кра́сная — рака ў Асіповіцкім, Бабруйскім і Глускім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Пціч (басейн Дняпра).

Даўжыня 16 км. Плошча вадазбору 80 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,69 v/rv. Пачынаецца з Краснай канавы (Карчанка) за 5 км на паўднёвы захад ад вёскі Тарасавічы Асіповіцкага раёна, вусце каля вёскі Гарадзішча Завалочыцкага сельсавета Глускага раёна. У нізоўі цячэ па лясістай мясцовасці. Рэчышча на працягу 13,6 км ад вытоку каналізаванае. Вадазбор у паўднёвай частцы Цэнтральнабярэзінскай раўніны.

Літаратура

Ліст карты N-35-106. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1979 г.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Асіповіцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Бабруйскага раёна Катэгорыя:Рэкі Глускага раёна Катэгорыя:Прытокі Пцічы