Ска́рбара () — найбуйнейшы порт і мястэчка вострава Табага, а таксама адзінаццаты па колькасці насельніцтва горад дзяржавы Трынідад і Табага. Быў сталіцай Табага з 1769 года, пакуль калонія не была аб’яднана з Трынідадам, змяніўшы сталіцу на Порт-оф-Спейн. Насельніцтва ў 2011 годзе ацэнівалася ў чалавек. Горад з’яўляецца адным з найбольш густанаселеных гарадоў Трынідада і Табага разам з Порт-оф-Спейнам, Сан-Фернандам, Чагуанасам і Арымай.

Скарбара, размешчаны на захадзе Табага, з’яўляецца эканамічным і культурным цэнтрам вострава. У абрысах горада відавочна вылучаецца форт Кінг-Джордж, умацаванне 18-га стагоддзя, названае ў гонар караля Вялікабрытаніі Георга III, у якім зараз знаходзіцца гісторыка-археалагічны музей.

Этымалогія Горад названы англійскімі каланістамі ў гонар Скарбара графства Ёркшыр у Вялікабрытаніі.

Гісторыя Скарбара стаў сталіцай Табага ў 1769 годзе, замяніўшы тагачасную сталіцу Джорджтаўн. Пад уладай Францыі з 1789 па 1814 год ён называўся Порт-Луі ().

У 1991 годзе была пабудавана глыбакаводная гавань Скарбара; да гэтага караблі мусілі кідаць якар у моры.

Горад Скарбара з’яўляецца галоўнай рэзідэнцыяй Палаты сходаў Табага, якая адказвае за мясцовае кіраванне на востраве Табага.

Геаграфія Скарбара размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы Табага. Мясцовасць плоская, на ўзроўні мора.

Клімат Згодна з кліматычнай класіфікацыяй Кёпена, горад, разам з усім востравам, мае мусонны кліматClimate Summary for Scarborough. Тэмпература на працягу года трымаецца стабільна каля 27 °C, яе перапады складаюць не больш за тры градусы. Сухая позняя зіма і вясна кантрастуюць з вельмі дажджлівай астатняй часткай года.

Абслугоўванне Культурны комплекс Шоу-Парк — найбуйнейшы тэатр выканальніцкіх мастацтваў на Карыбах. Галоўная зала комплексу змяшчае больш за чалавек, а таксама канферэнц-залы і лекцыйныя залы. У горадзе ёсць бібліятэка, будаўніцтва якой было завершана ў 2012 годзе, а ў 2014 годзе адкрыта бальніца агульнага профілю.

Транспарт Паромныя зносіны звязваюць Скарбара са сталіцай Порт-оф-Спейн. Як і астатняя частка вострава Табага, Скарбара абслугоўваецца міжнародным аэрапортам імя А. Н. Р. Робінсана (былы аэрапорт Краўн-Пойнт), размешчаным за 11 кіламетраў ад цэнтра горада. Праз Скарбара таксама праходзіць шаша імя .

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Трынідада і Табага Катэгорыя:Парты Атлантычнага акіяна