Уошбернскі ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Топіка ў штаце Канзас, ЗША.

Агульная характарыстыка Універсітэт прапануе праграмы бакалаўрыяту і магістратуры, а таксама прафесійныя праграмы ў галіне права і бізнесу. Ён мае 550 выкладчыкаў, якія выкладаюць больш чым 6100 студэнтам бакалаўрыяту і амаль 800 аспірантам.

Вучэльня была заснавана ў 1865 годзе як Лінкальнаўскі каледж. У 1868 годзе каледж быў перайменаваны ва Уошбернскі каледж пасля вялікага ахвяравання ад прамыслоўца Ікабада Уошберна.

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Канзас

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Канзаса