Ілья Рафаілавіч Браўдэ (, Аршанскі павет Магілёўскай губерні — 30 красавіка 1958, Харкаў) — савецкі вучоны ў галіне інфекцыйных захворванняў. Доктар медыцынскіх навук (1940), прафесар (1940).
Біяграфія У 1911 годзе скончыў фізіка-матэматычны, а ў 1914 — медыцынскі факультэт імператарскага Харкаўскага ўніверсітэта. Падчас Першай сусветнай вайны быў ваенным урачом. У 1918—1920 гадах працаваў урачом у Екацярынаславе, дзе быў таксама вучоным сакратаром камісіі па барацьбе з сыпным тыфам. Да 1922 года-загадчык лабараторыі інфекцыйнай бальніцы Екацярынаслава і адначасова старэйшы асістэнт клінікі інфекцыйных хвароб. Прымаў удзел у арганізацыі Харкаўскага інстытута ўдасканалення ўрачоў, дзе ўзначальваў да 1948 года створаную ім кафедру інфекцыйных хвароб. У 1932—1958 гадах — загадчык кафедры інфекцыйных хвароб Харкаўскага медыцынскага інстытута.
Навуковыя працы І. Р. Браудэ — аўтар звыш 65 навуковых прац, сярод іх:
«Черевний тиф. Епідеміологія, патологія, клініка, профілактика». — Киев, 1936; «Возвратный тиф». — Киев, 1946; «Диагностика и дифференциальная диагностика инфекционных заболеваний». — Киев, 1946; «Клиника и диагностика скарлатины». — Киев, 1948; «Грипп и борьба с ним». — Киев, 1951.
Спасылкі
БРАУДЕ Илья Рафаилович БРАУДЕ Ілля Рафаїлович
Катэгорыя:Інфекцыяністы СССР Катэгорыя:Дактары медыцынскіх навук Катэгорыя:Інфекцыяністы Украіны Катэгорыя:Ваенныя ўрачы Расійскай імперыі