Паўночна-Дакоцкі дзяржаўны ўніверсітэт (), поўная афіцыйная назва Паўночна-Дакоцкі дзяржаўны ўніверсітэт сельскай гаспадаркі і прыкладных навук () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Фарга ў штаце Паўночная Дакота, ЗША.

Агульная характарыстыка Універсітэт першапачаткова быў заснаваны як сельскагаспадарчы каледж у 1890 годзе. Ён класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Вучэльня сёння з'яўляецца часткай універсітэцкай сістэмы штата. Універсітэт таксама кіруе цэнтрамі сельскагаспадарчых даследаванняў, размешчанымі па ўсім штаце на 74,82 км2 зямлі). У 2015 годзе эканамічны ўплыў універсітэта на штат і рэгіён ацэньваўся ў 1,3 мільярда долараў у год. Станам на 2022 год ён таксама быў шостым па велічыні працадаўцам у штаце.

Структура Каледж мастацтваў і навук Каледж інжынерыі Каледж прафесій у галіне здароўя і навук пра чалавека Каледж бізнесу Каледж сельскай гаспадаркі, сістэм харчавання і прыродазнаўчых навук

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Паўночная Дакота

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Паўночнай Дакоты