Нарвал, або аднарог (Monodon monoceros) — млекакормячае сямейства аднарогавых падатрада зубатых кітоў.
Апісанне Даўжыня цела дарослага нарвала 3,5-4,5 м, нованароджаных каля 1,5 м. Маса самцоў дасягае 1,5 т, прыкладна траціну вагі складае тлушч; самкі важаць каля 900 кг. Галава круглая, з навісаючымі лобным буграмі; спіннога плаўніка няма. Пашча маленькая, размешчаная знізу. Велічынёй і формай цела, грудным плаўніком і цёмнай афарбоўкай смактункі нарвала падобныя на бялух, аднак дарослыя асобіны адрозніваюцца плямамі — шэра-бурыя плямы на светлым фоне, якія часам зліваюцца, — і наяўнасцю толькі 2 верхніх зубоў. У самцоў (зрэдку ў самак) у левай верхняй сківіцы бівень (рог) даўжынёю да 3 м (адсюль назва), якім яны прабіваюць аддушыны ў ільдах.
Распаўсюджанне Жыве ў арктычных водах Грэнландыі, Паўночнай Канады, Шпіцбергена і паўночнага ўсходу Зямлі Франца-Іосіфа.
Рэдкі від. Ахоўваецца.
Асаблівасці біялогіі Корміцца галаваногімі малюскамі і рыбай.
Літаратура
Катэгорыя:Нарвалавыя Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе