Нэданчычы () — прыгранічная грузапасажырская прамежкавая чыгуначная станцыя 5-га класа Кіеўскай дырэкцыі Паўднёва-Заходняй чыгункі на лініі Чарнігаў — Оўруч, размешчаная ў сяле Нэданчычы каля мяжы Украіны з Беларуссю.

Гісторыя Станцыя была адкрыта ў 1930 годзе ў складзе чыгуначнай лініі Чарнігаў — Оўруч.

Агульныя звесткі Станцыя прадстаўлена адной бакавой і адной астраўной платформамі. Мае тры пуці. Ёсць будынак вакзала. На станцыі дзейнічае пункт памежнага і мытнага кантролю Нэданчычы.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Станцыі Паўднёва-Заходняй чыгункі Катэгорыя:Чарнігаўская вобласць