«Вольнеры» — серыя фэнтэзійна-прыгодніцкіх гісторый пра старшакласнікаў адной з мінскіх школ, па матывах беларускай міфалогіі. Аўтар — Валерый Гапееў.
Сюжэт «Прадвесце» Тры старшакласнікі адной з мінскіх школ знаходзяць уваход у іншасвет, дзе дзейнічаюць істоты, багі і духі з беларускай міфалогіі.
Шлях галоўных герояў пачынаецца з жадання вырашыць свае праблемы, а заканчваецца выбарам падарожжа за гранню, напоўненага прыгодамі, выпрабаваннямі і таямніцамі.
«Бясконцы дзень» Сямёра сяброў разумеюць, што іх краіна знаходзіцца пад аўтакратычным прэсам, а народ жыве ў імгле прапаганды. Сямёрка сяброў памятаюць, якой іх краіна была да гэтага. Яны разумеюць, што ў іх ёсць толькі адзіны шанец вярнуць былую волю і былое шчасце. Але напачатку трэба распрацавць план і здзейсніць яго, каб трапіць у іншасвет, дзе знаходзіцца выйсце.
Зло, дзейнічае па сваіх правілах, і яго цяжка перамагчы без парушэння уласных маральных прынцыпаў. Падчас доўгай вандроўкі па іншасвеце героям аповесці давдзяецца шукаць адказы на мноства пытанняў, сярод якіх будзе і надзіва простае: хіба так, як ёсць, нельга жыць і быць у гэтым трошкі шчаслівым? Нібыта ж так добра ў сістэме, дзе табе гарантаваная будучыня і няма клопату пра яе ўладкаванне і дзе ты пазбаўлены ўсякіх мітрэнгаў адносна розных пошукаў.
Выпрабаванні ў іншасвеце надаюць часу іншае асэнсаванне, раскрываюць характары і правераюць душы герояў, у тым ліку выпрабаваннем на здраду.
Гісторыя стварэння Серыя «Вольнеры» задумана аўтарам як трылогія. Першая частка «Вольнеры. Прадвесце» выйшла ў 2023 годзе. Рукапіс другой кнігі «Вольнеры. Бясконцы дзень» удзельнічаў у конкурсе рукапісаў «Шуфлядка», дзе стаў пераможцам і атрымаў як прыз фінансавую дапамогу для выдання друкаванай кнігі.
Другая частка кнігі, «Вольнеры. Бясконцы дзень», пабачыла свет у 2024 годзе.
Адзнакі кнігі і прызнанне 2023 год — другая частка трылогіі «Вольнеры. Бясконцы дзень» стала лаўрэатам першага конкурсу рукапісаў «Шуфлядка» (намінацыя «Фэнтэзі, фантастыка, прыгоды, дэтэктыў»).
Катэгорыя:Беларуская літаратура XXI стагоддзя Катэгорыя:Кнігі ў жанры фэнтэзі Катэгорыя:Кнігі 2023 года Катэгорыя:Літаратурныя творы Беларусі Катэгорыя:Літаратурныя творы на беларускай мове Катэгорыя:Прыгодніцкая літаратура Катэгорыя:Раманы на беларускай мове