ці — асабістыя пячаткі, якімі карыстаюцца ў Японіі ў якасці подпісу. Для здзяйснення адказных аперацый — замацавання здзелак, куплі нерухомасці, адкрыцця банкаўскіх рахункаў — выкарыстоўваецца зарэгістраваная ў органах мясцовага самакіравання пячатка, званая . Простая пячатка для паўсядзённых аперацый называецца .
Звычайна інкан прадстаўляе сабой стрыжань дыяметрам ад 25 да 75 міліметраў. У якасці матэрыялу можа выкарыстоўвацца драўніна цвёрдых парод, слановая костка. Пячаткі з распаўсюджанымі японскімі імёнамі прадаюцца гатовымі. Замежныя імёны могуць быць выгравіраваны лацінскімі літарамі, канай або іерогліфамі. Сучасны японец звычайна мае некалькі пячатак. Мужчынскія пячаткі звычайна пераўзыходзяць ў памерах жаночыя. Таксама памер пячаткі залежыць ад рангу — інкан начальніка амаль заўсёды большы, чым у падначаленых.
Гл. таксама
Катэгорыя:Пячаткі Катэгорыя:Дакументазнаўства Катэгорыя:Геральдыка Катэгорыя:Культура Японіі Катэгорыя:Пасведчанне асобы