Данііл Іванавіч Барысевіч (нар. , , Гродзенская вобласць, Беларусь) — беларускі баскетбаліст. Атакуючы абаронца. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Біяграфія Выхаванец ДЮСШ №1 г. Ліда. Першы трэнер — Артур Аляксандравіч Арлавец. Навучаўся ў Мінску ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Аляксандра Аляксандравіча Падзерачова.

З 2017 года — у сістэме мінскіх «Цмокаў», выступаў за юніёрскую, рэзервовую і асноўную каманду. У 2024 годзе перайшоў у «Гродна-93». Прызнаны лепшым гульцом Кубка Беларусі-2024ГРОДНО-93 – ОБЛАДАТЕЛЬ XXVIII BETERA-КУБКА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ і чэмпіянату Беларусі-2024/25«ГРОДНО-93» ЗАВОЕВЫВАЕТ ЗВАНИЕ ЧЕМПИОНА БЕЛАРУСИ СПУСТЯ 21 ГОДЗанимался плаванием, а стал баскетбольной звездой Беларуси. Запомните имя MVP прошлого сезона — вы его еще услышите.

Выступаў за юнацкую (2017), юніёрскую (2018—2019), маладзёжную (2020—2021) і нацыянальную (з 2020)ВСЕ САМОЕ ГЛАВНОЕ. ИТОГИ 2020 ГОДА зборную Беларусі. У складзе маладзёжнай зборнай заваяваў сярэбраны медаль Еўрапейскага Кубка Выкліку-2021МУЖСКАЯ СБОРНАЯ БЕЛАРУСИ U-20 - СЕРЕБРЯНЫЙ ПРИЗЁР ЕВРОПЕЙСКОГО КУБКА ВЫЗОВА!.

Кар’ера 2015—2017 — РДВАР (Мінск) 2017—2018 — РЦАП-СДЮШАР (Мінск) 2018—2022 — Цмокі-Мінск (рэзервовая каманда) 2020—2022 — Цмокі-Мінск 2022—2023 — Мінск (рэзервовая каманда) 2022—2024 — Мінск з 2024 — Гродна-93

Дасягненні Чэмпіён Беларусі (7): 2019/2020, 2020/2021, 2021/2022, 2022/2023, 2023/2024, 2024/2025, 2025/2026. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2018/2019. Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2020, 2024.

Спасылкі Профіль на сайце РФБ Профіль на сайце БК «Мінск» Профіль на сайце eurobasket.com

Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі РДВАР Катэгорыя:Ігракі «Цмокі-Мінск» Катэгорыя:Ігракі РЦАП-СДЮШАР Катэгорыя:Ігракі «Гродна-93» Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-20