Выпасовыя жывёлы — экалагічная група жывёл, часцей за ўсё маюцца на ўвазе траваедныя млекакормячыя, але могуць мецца на ўвазе і іншыя групы, што харчуюцца травой. Гэты тэрмін супрацьпастаўляецца , якія ядуць галіны дрэў і кустоў.
Спосаб жыцця, і стрававальная сістэма выпасовых жывёл адрозніваюцца ад браўзераў такім чынам, каб справіцца з праблемамі паядання і пераварвання травы. Гэта добра відаць на эвалюцыі такой групы, як коні. з’яўляюцца самай вялікай групай выпасовых жывёл, але многія іншыя жывёлы, такія як гіганцкія панды ці кенгуру, таксама .
Калі выпасовыя жывёлы вымушаны есці траву на абмежаванай тэрыторыі, што не дае раслінам часу аднавіць зялёную масу, гэта называецца празмерным выпасам.
Значэнне выпасовых жывёл
Буйныя выпасовыя жывёлы звычайна з’яўляюцца асяроддзеўтваральнай групай жывёл і выконваюць найважнейшыя экасістэмныя функцыі. Яны не толькі дапамагаюць пажыўным рэчывам з траў хутка вяртацца ў глебу назад, але і падвышаюць разнастайнасць ландшафту, ствараючы роўныя ўчасткі нізкай, нібы скошанай, травы там, дзе пасвіліся, і курціны — там, дзе нешта прапусцілі. Акрамя гэтага, выпасовыя жывёлы паспяхова знішчаюць парасткі дрэў і кустоў, не даючы ланшафту змяніцца з лугавога на хмызняковы.
Некаторыя вучоныя лічаць, што знікненне комплексу, утворанага буйнымі выпасовымі жывёламі, так званай , стала адным з галоўных фактараў пераўтварэння тундрастэпу (мамантавага стэпу) у прыпалярных рэгіёнах у тундру.
Катэгорыя:Траваедныя Катэгорыя:Харчаванне