Паўа́каі () або поўкаі () — жахлівая вялізная птушка ў маары .

Згодна з некаторымі паданнямі, паўакаі забіваюць і пажыраюць людзей. Міф можа адносіцца да сапраўднага, але цяпер вымерлага : найбуйнейшы з вядомых відаў арлоў, які быў здольны забіць дарослага моа вагой да 230 кілаграмаў і патэнцыйна здольны забіць чалавека .

Гістарычнае тло Арлы Хааста (Hieraaetus moorei), якія насялялі выключна ўсход і паўночны захад Паўднёвага вострава Новай Зеландыі, вымерлі прыкладна праз дзвесце гадоў пасля прыбыцця першых маары. Арлы намаляваны на ранніх роспісах каменных сховішчаў у . Вялікая частка нізіннага асяроддзя пасялення арла была разбурана ў выніку пажару прыблізна ў 1350 годзе нашай эры, а ў выніку ён вымер праз празмернае паляванне на яго, як наўпрост (косткі арла Хааста былі знойдзены ў археалагічных помніках маары), так і ўскосна: яго асноўныя віды здабычы, дзевяць відаў моа і іншыя буйныя птушкі, такія як , (Chenonetta finschi) і (Cnemiornis), былі знішчаны ў той жа час .

Гл. таксама Хакаўаі

Катэгорыя:Міфічныя істоты маары Катэгорыя:Міфічныя птушкі