Індыянскі ўніверсітэт у Какома () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Какома ў штаце Індыяна, ЗША.

Агульная характарыстыка Вучэльня ўваходзіць у сістэму Індыянскага ўніверсітэта. Універсітэт абслугоўвае рэгіён з 14 акруг на поўначы цэнтральнай Індыяны і прапануе атрыманне больш за 60 акадэмічных ступеняў, у тым ліку ступені бакалаўра.

Выданне Princeton Review уключаў універсітэт як адну з 296 лепшых бізнес-школ у выданні 2015 года. У штогадовай справаздачы U.S. News & World Report за 2013 год універсітэт быў названы адной з лепшых рэгіянальных ВНУ ў катэгорыі рэгіянальных вучэльняў, якія сканцэнтраваны на бакалаўрскай адукацыі.

Структура Аддзел сумежных навук аб здароўі Школа бізнесу Школа адукацыі Школа сацыяльна-гуманітарных навук Школа медсястрынства Школа прыродазнаўчых навук

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Індыяна

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Індыяны