SAIC Volkswagen Automotive Co., Ltd. (раней Shanghai Volkswagen Automotive Co., Ltd.) — кампанія па вытворчасці аўтамабіляў, сумеснае прадпрыемства Volkswagen Group і SAIC Motor. Штаб-кватэра размешчана ў Анцінг, Шанхай, Кітай.

Volkswagen пачаў супрацоўніцтва з SAIC у 1984 годзе. У наступным годзе Shanghai-Volkswagen пачаў выпуск аўтамабіляў.

Вытворчы комплекс у Анцінгу займае плошчу 3 300 000 кв. м. Колькасць супрацоўнікаў — каля 5200 чалавек. Вытворчая магутнасць складае 500 000 аўтамабіляў у год.

Крыніцы

Катэгорыя:SAIC Motor Катэгорыя:Volkswagen Катэгорыя:Шанхай Катэгорыя:Аўтамабілебудаўнічыя кампаніі Кітая