Бе́нтас (ад грэч. Βένθος — глыбіня) — сукупнасць арганізмаў, якія жывуць на грунце і ў грунце дна вадаёмаў. У акіяналогіі бентас — арганізмы, якія насяляюць марское дно; у прэснаводнай гідрабіялогіі — арганізмы, якія насяляюць дно кантынентальных вадаёмаў і вадацёкаў. Жывёлы, якія адносяцца да бентасу, называюцца заабентасам — С. 496., а расліны — фітабентасам. Да бентасу адносяцца таксама многія пратысты (напрыклад большасць фарамініфер).

Рыбы і іншыя водныя арганізмы, што харчуюцца бентасам, завуцца бентафагамі.

Тыпы бентаса

Заабентас паводле спосабу здабывання ежы дзеляць на:

драпежнікаў, паядальнікаў узвесі, грунтаедаў, скрэбатэлі, фільтратары.

Паводле памераў вылучаюць:

макрабентас, > 1 мм; меябентас, > 32 мкм і < 1 мм; мікрабентас, < 32 мкм.

Большасць заабентаса жыве на мелкаводных участках мораў. Раслінны бентас — пераважна водарасці. Бентас служыць ежай многім рыбам і іншым водным жывёлам, а таксама ўжываецца чалавекам (напрыклад, водарасці, мідыі, крабы, некаторыя рыбы). Прыклады бентасных арганізмаў — марскія зоркі, мідыі, камбалы, галатурыі, актыніі і іншыя.

У Беларусі

Беларускія азёры багатыя на прэснаводны бентас. Сярод яго прадстаўнікоў ёсць і ўнікальныя. Напрыклад, Понтапарэя роднасная — ледавіковы рэлікт, знойдзены ў азёрах Паўднёвы Воласа і Снуды. Вадзяны вослік — іншая ракападобная істота (даўжынёй 12-20 мм), якая павольна поўзае па дне.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Гідрабіялогія Катэгорыя:Акіяналогія Катэгорыя:Групы арганізмаў Катэгорыя:Грунт * Катэгорыя:Біягеаграфія