Цэнтральна-Місурыйскі ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Уорэнсберг у штаце Місуры, ЗША.

Агульная характарыстыка У 2019 годзе ў кампусе плошчай 1561 акраў навучалася каля 11 тысяч студэнтаў з 49 штатаў ЗША і 59 краін свету.

Універсітэт прапануе 150 навучальных праграм, у тым ліку 37 праграм магістратуры.

Структура Каледж мастацтваў і сацыяльна-гуманітарных навук Каледж бізнесу і прафесійных студый Каледж адукацыі Каледж здароўя, прыродазнаўчых навук і тэхналогій Ганаровы каледж

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Місуры

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Місуры