Піус Пашке (, нар. года, ) — нямецкі скакун з трампліна, чэмпіён свету 2021 года ў камандах, сярэбраны прызёр чэмпіянату свету па палётах на лыжах 2020 года. Удзельнік зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года.
Спартыўная кар’ера Піус Пашке дэбютаваў на этапах Кубка свету 21 снежня 2013 года ў Энгельбергу. У 2020 годзе на чэмпіянаце свету па палётах на лыжах у Планіцы заваяваў сярэбраны медаль у камандным першынстве. У 2021 годзе Піус выступіў на чэмпіянаце свету ў нямецкім Оберстдорфе, дзе стаў чэмпіёнам свету ў камандных спаборніцтвах.
На зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 года ў Пекіне Піус Пашке стаў 30-м у скачках з вялікага трампліна.
На першым старце падчас Кубка свету сезона 2023/2024 гадоў у фінскай Руцы, немец упершыню ў кар’еры ў індывідуальных скачках забраўся на подыум, стаўшы другім.
Катэгорыя:Скакуны на лыжах з трампліна