Сасе — радовішча медзі на поўдні правінцыі Катанга (Дэмакратычная Рэспубліка Конга). Распрацоўваецца кампаніяй Tiger Resources.

Радовішча знаходзіцца ў межах канцэсіі Лупота, прыкладна ў 10 км на поўдзень ад рудніка Кіпой і на поўнач ад старога рудніка Лупота на канцэсійных тэрыторыі Калумінес. Канцэсія займае плошчу 140 квадратных кіламетраў.

Мінералізацыя на ўчастку Сасе была паказана на распасціранні даўжынёй 700 метраў і шырынёй да 300 метраў.

У 2008 годзе кампанія Tiger Resources паведаміла, што ў ходзе разведачнага бурэння былі выяўлены руды са значным утрыманнем медзі. У лютым 2011 года яна ж заявіла, што плануе пабудаваць завод па экстракцыі растваральнікам, які будзе перапрацоўваць медную руду з руднікоў Кіпой і Лупота.

Заўвагі

Катэгорыя:Геаграфія Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Катэгорыя:Радовішчы карысных выкапняў