«Па што ідзеш, воўча?» — аповесць Евы Вежнавец. Кніга выдадзена ў 2020 годзе, выдавецтва «Пфляўмбаўм». За кнігу «Па што ідзеш, воўча?» Ева Вежнавец уганаравана літаратурнай прэміяй імя Ежы Гедройца.

Сюжэт У аповесці «Па што ідзеш, воўча?» пераплятаюцца два сюжэты. Першы распавядае гісторыю Рыны, алкагалічкі сярэдняга ўзросту, якая доўгі час жыла за мяжой, дзе даглядала старога. Другі сюжэт — гісторыя Дарошкі, бабулі Рыны. Смерць бабулі прымушае Рыну вярнуцца ў забытую Богам беларускую глуш. Падзеі аповесці разгортваюцца на Любаншчыне. Рына мусіць пахаваць бабулю, адкапаць каханка і аднавіць крыніцы.

Гісторыя стварэння Па словах аўтаркі, твор прысвечаны ў першую чаргу беларускім бабулям.

«Пачуццю рэчаіснасці і беларускасці я навучылася ад яе. І калі я пачула, што ЮНІСЕФ прапанаваў бабак лічыць перадачай вуснай спадчыны і чалавечнасці, перадачай традыцыі, я зразумела, што павінна напісаць пра беларускіх бабак. Таму што яна была не адна, я такіх бабак сустракала вельмі многа. Дзяды паміраюць рана, і дзяды не цікавяцца такімі дробнымі рэчамі, якімі цікавяцца бабулі. Гэта, хутчэй за ўсё, не кніга, а адкрытая, жывая гаворка».

Пераклады У 2022 годзе раман «Па што ідзеш, воўча?» перакладзены на нямецкую мову.

У 2023 годзе кніга выйшла ў перакладзе на чэшскую мову, у чэшскім выдавецтве Паўла Мерварта, пераклад зроблены пісьменнікам і перакладчыкам Максам Шчурам. Пераклад трапіў у трыццатку найлепшых кніг за 2023 год па версіі чэшскага літаратурнага часопіса Iliteratura.cz.

У 2023 годзе на шведскую мову «Па што ідзеш, воўча?» пераклалі Крысціна Бандурына і Мікаэль Нюдаль, ён стаў адным з пяці намінантаў на літаратурную прэмію Kulturhuset Stadsteatern.

У 2024 годзе кніга выйшла на нарвежскай мове у перакладзе Марыны Хобел.

У 2025 годзе раман апублікаваны на польскай мове ў выдавецтве Kolegium Europy Wschodniej, пераклала Малгажата Бухалік. У 2026 годзе гэты пераклад увайшоў у доўгі спіс літаратурнай прэміі Цэнтральнай Еўропы Angelus.

У 2026 годзе раман выйшаў па-літоўску ў выдавецтве Kitos knygos, пераклад здзейсніла Юргіта Яспаніце-Буракене (Jurgita Jasponytė-Burokienė). За гэту працу перакладчыца адзначана прэміяй імя Дамінікаса Урбаса Саюза перакладчыкаў Літвы.

Агучванне кнігі У ліпені 2023 года кніга «Па што ідзеш, воўча?» агучана, аўдыёбук запісаны на Еўрарадыё, чытала твор Алена Зуй-Вайцяхоўская. Еўрарадыё, 19 ліпеня 2022.

Узнагароды і адзнакі 2021 год — літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца, за найлепшую кнігу, выдадзеную ў 2020 годзе. 2023 год — кніга трапіла ў Топ найлепшых твораў году па версіі чэшскага партала Iliteratura.cz.

Крыніцы

Катэгорыя:Літаратурныя творы Беларусі Катэгорыя:Літаратурныя творы на беларускай мове Катэгорыя:Кнігі 2020 года