«Заслужаны энэргетык Рэспублікі Беларусь» — ганаровае званне.
Ганаровае званне «Заслужаны энергетык Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца высокапрафесійным працаўнікам розных галін эканомікі, якія працуюць у сферы энергетыкі пятнаццаць і больш гадоў, і зрабілі значны ўнёсак у развіццё і ўдасканаленне тэхнікі, тэхналогіі і арганізацыі вытворчасці, перадачы і спажыванні энергіі, дасягненне высокіх паказчыкаў надзейнасці, бесперабойнасці і эфектыўнасці працы энергетычных установак.
Некаторыя з узнагароджаных Пётр Пятровіч Лабан (24 кастрычніка 2005) Леў Антонавіч Дубовік (13 студзеня 2006) Дзмітрый Мацвеевіч Мазенкоў (26 снежня 2006) Мікалай Іванавіч Супічэнка (26 снежня 2006) Цвітамір Дзмітрыевіч Сарахан (18 чэрвеня 2009) Аляксандр Аляксандравіч Міхалевіч (14 красавіка 2014) Пётр Пятровіч Шэршань (2 кастрычніка 2015) Уладзімір Уладзіміравіч Шацернік (18 снежня 2017) Сяргей Піліпавіч Броўка (3 сакавіка 2018) Сяргей Іванавіч Падгайскі (4 верасня 2018)
Спасылкі Почетные звания Республики Беларусь. Афіцыйны інтэрнет-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь