Гары С. Трумэн (, , Ламар, штат Місуры — ) — дзяржаўны і палітычны дзеяч ЗША, 33-і прэзідэнт ЗША, ініцыятар стварэння НАТА і «дактрыны Трумэна».
Біяграфія Быў клеркам, бухгалтарам, фермерам, саўладальнікам магазіна. Удзельнік Першай сусветнай вайны на тэрыторыі Францыі, капітан. Пасля вайны член Дэмакратычнай партыі. З 1926 года старшыня акруговага суда ў штаце Місуры. З 1934 года сенатар ад гэтага штата. Са студзеня 1945 года віцэ-прэзідэнт ЗША ў адміністрацыі Ф. Д. Рузвельта, пасля яго смерці прэзідэнт краіны ад Дэмакратычнай партыі (1945—1953, выбраны ў 1948 годзе). Урад Трумэна з 1946 года канфрантаваў з пануючымі ў кангрэсе ЗША прадстаўнікамі Рэспубліканскай партыі, з 1949 года працягваў рэформы ў духу «новага курсу» Рузвельта, але абмяжоўваў дзейнасць прафсаюзаў паводле закона Тафта—Хартлі. У час Патсдамскай канферэнцыі загадаў скінуць ядзерныя бомбы на японскія гарады Хірасіму і Нагасакі.
Пасля Другой сусветнай вайны імкнуўся процідзейнічаць пашырэнню ўплыву СССР, дзеля чаго былі прыняты дактрына Трумэна і план Маршала.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Truman на IMDB
Катэгорыя:Прэзідэнты ЗША Катэгорыя:Віцэ-прэзідэнты ЗША Катэгорыя:Члены Дэмакратычнай партыі ЗША Катэгорыя:Сенатары ад штата Місуры Катэгорыя:Суддзі ЗША Катэгорыя:Масоны ЗША Катэгорыя:Масоны — вялікія майстры Катэгорыя:Узнагароджаныя Залатым Медалём Кангрэса Катэгорыя:Лідары краін-удзельніц Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Постаці Халоднай вайны Катэгорыя:Постаці баптызму Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Мемуарысты ЗША Катэгорыя:Антыкамуністы ЗША