Чай Жун (), храмавае імя Шыцзун (; 27 кастрычніка 921 — 27 ліпеня 959) - другі імператар Позняй Чжоу перыяду Пяці дынастый і дзесяці дзяржаў.

Біяграфія Яго бацька быў братам жонкі імператара Го Вэя. З дзяцінства Чай Жун як сын выхоўваўся ў сям’і цёткі. Го Вэй, які не меў сыноў, перад смерцю абвясціў сваім спадчыннікам Чай Жуна, бачачы ў ім добрага кіраўніка сваёй дзяржавы.

Лічыцца найбольш паспяховым імператарам усяго перыяду Пяці дынастый і дзесяці дзяржаў. Ён здолеў цэнтралізаваць ваенную ўладу, што дазволіла атрымаць шэраг перамог над Паўночнай Хань, Позняй Шу, Паўднёвай Тан, а таксама над Ляа. Хоць Чай Жун памёр заўчасна (усяго праз пяць гадоў пасля ўсшэсця на пасад), яго дзеі праклалі шлях да аб’яднання Кітая, завершанага імператарам Сун .

Пасля смерці Чай Жуна ў ліпені 959 года трон атрымаў у спадчыну яго сын Го Цзунсюнь.

Дэвіз праўлення

Сяньдэ (顯德) 954—959

Катэгорыя:Кіраўнікі эпохі Пяці дынастый і дзесяці царстваў