Айсінь Гёро Улхічунь (нар. ) — кітайская і японская лінгвістка маньчжурскага паходжання, вядомая сваімі даследаваннямі маньчжурскай, чжурчжэньскай і моў, а таксама іх пісьмовасцяў. Спецыялістка па гісторыі дынастый і Цзінь. Сярод работ Айсінь Гёро — граматыка маньчжурскай мовы (1983), слоўнік чжурчжэньскай мовы (2003), даследаванне кіданьскіх надмагільных эпітафій (2006), а таксама мноства работ па фаналогіі і граматыцы кіданьскай мовы.
Біяграфія Айсінь Гёро Улхічунь нарадзілася ў сям’і патомных навукоўцаў — гісторыкаў і лінгвістаў. Яе бацька (1918—2004) і дзед (1899—1966) былі вядомымі даследчыкамі ў галіне маньчжура- і чжурчжэнезнаўства. Улхічунь з’яўляецца прамым нашчадкам імператара Цяньлуна, паколькі яе дзед — нашчадак у шостым пакаленні ад пятага сына Цяньлуна . Сваячкай Улхічунь прыходзіцца таксама паэтка , якая была жонкай Айсінь Гёро Іхуэя (1799—1838) — унука Айсінь Гёро Юнцы.
Айсинь Гёро Улхічунь вучылася ў у Пекіне, а дысертацыю абараніла ва ўніверсітэце Кіёта у Японіі. Працавала даследчыцай у цэнтры еўразійскіх культурных даследаванняў універсітэта Кіёта, цяпер з’яўляецца прафесарам у , універсітэце горада .
Айсинь Гёро жыве і працуе ў Японіі. Выйшаўшы замуж за японскага гісторыка-кітаіста , яна ўзяла японскае імя , але свае навуковыя працы практычна заўсёды падпісвае маньчжурскім імем (у кітайскім запісу). Японскае жаночае імя Ціэка азначае «разумная, кемлівая, знаходлівая», што адпавядае значэнню маньчжурскага імя Улхічунь («веданне, разуменне»).
Чжурчжэнязнаўства Адным з характэрных дасягненняў Айсінь Гёро ў галіне вывучэння мовы і пісьменства чжурчжэняў з’яўляецца ідэнтыфікацыя . Паводле , існавала два віды чжурчжэньскага пісьма: «вялікае», створанае па загадзе Ваньянь Агуды ў 1120 годзе, і «малое», створанае ў 1138 імператарам (1135—1150), упершыню афіцыйна выкарыстанае ў 1145 годзе. Лічыцца, што вялікае чжурчжэньскае пісьмо было створана на аснове , а малое — на аснове кіданьскага малога, аднак усе існуючыя прыклады чжурчжэньскай пісьменнасці, уключаючы чжурчжэньскі слоўнік з серыі «Кітайска-варварскіх слоўнікаў» () і шматлікія эпіграфічныя помнікі, напісаныя адным і тым жа пісьмом, падобным формай і структурай на вялікае кіданьскае. У 1970-х у Кітаі было знойдзена некалькі залатых і срэбных з аднолькавым надпісам, выкананым, як меркавалася, малым кіданьскім пісьмом. Айсінь Гёро прааналізавала гэты надпіс і прыйшла да высновы, што, хоць структура знакаў ідэнтычная малому кіданьскаму пісьму, яна выканана малым чжурчжэньскім пісьмом, раней не ідэнтыфікаваным. Яна сцвярджае, што малое пісьмо выкарыстоўвалася толькі ў апошнія пяць гадоў кіравання свайго стваральніка, Ваньянь Хэлы, а пасля яго забойства гэтае пісьмо хутка выйшла з ужытку.
Працы
1983 — 滿語語法 [Гграматыка маньчжурскай мовы]. Hohhot: Inner Mongolia People’s Press. 1985 — 滿語讀本 [Маньчжурская хрэстаматыя]. Hohhot: Inner Mongolia People’s Press. 1987 — 滿族古神話 [Старажытныя маньчжурскія міфы]. Hohhot: Inner Mongolia People’s Press. 1992 — 滿洲語語音研究 [Даследаванне фанетыкі маньчжурскай мовы]. Tokyo: Genbunsha. 1996 — 末代鎮國公愛新覺羅恆煦 [Апошні князь, які абараняе трон, Айсінь Гёро Хэнсюй]. Tokyo: Asahi Shimbunsha. 1996 — 愛新覺羅氏三代滿洲學論集 [Зборнік работ трох пакаленняў сям’і Айсінь Гёро па маньчжуразнаўстве, у суаўтарстве з Цзінь Гуанпінам і Цзінь Цыцзунам]. Yuanfang Press. 2001 — 女真文字書研究 [Даследаванне чжурчжэньскага слоўніка]. Fugasha. 2002 — 愛新覺羅氏三代阿爾泰學論集 [Зборнік работ трох пакаленняў сям’і Айсінь Гёро па алтаязнаўстве]. Meizandō. 2002 — 女真語言文字新研究 [Новыя даследаванні чжурчжэньскай мовы і пісьма]. Meizandō. 2003 — 女真文大辞典. [Вялікі слоўнік чжурчжэньскай пісьмовай мовы ў суаўтарстве з Цзінь Цыцзунам]. Meizandō. 2003 — 女真語·滿洲通古斯諸語比較辭典 [Параўнальны слоўнік чжурчжэньскай і тунгуса-маньчжурскіх моў у суаўтарстве з Цзінь Цыцзунам]. 2004 — 契丹文字と女真文字の歴史的比較研究 [Параўнальнае даследаванне гісторыі кіданьскага і чжурчжэньскага пісьма]. 2004 — 契丹語言文字研究 [Даследаванне кіданьскай мовы і пісьма]. Tokyo: Association of Eastern Literature and History. 2004 — 遼金史與契丹女真文 [Гісторыя Ляа і Цзінь, кіданьскага і чжурчжэньскага пісьма]. Tokyo: Association of Eastern Literature and History. 2005 — 契丹大字研究. [Даследаванне вялікага кіданьскага пісьма]. Tokyo: Association of Eastern Literature and History. 2006 — 契丹文墓誌より見た遼史 [Гісторыя Ляо ў святле кіданьскіх эпітафій]. Kyoto: Shōkadō. 2007 — 契丹文字と遼史 [Кіданьскае пісьмо і гісторыя Ляа]. 2009 — 愛新覺羅烏拉熙春女真契丹學研究 [Даследаванні Айсінь Гёро Улхічунь па чжурчжэнязнаўству і кіданязнаўству]. Kyoto: Shōkadō 2009 — 明代の女真人—《女真訳語》から《永寧寺記碑》へ — [Чжурчжэні дынастыі Мін — ад «Чжурчжэньскага слоўніка» да — 契丹語諸形態の研究 [Даследаванне канчаткаў кіданьскай мовы]. 2011 — 契丹語諸形態の研究 [Кідані і чжурчжэні, як іх відаць з Карэйскага паўвострава, у суаўтарстве з Ёсімота Міцімасай]. Kyoto: Kyoto University Academic Press. 2012 — 新出契丹史料の研究 [Даследаванне зноў знойдзеных кіданьскіх гістарычных матэрыялаў, у суаўтарстве з Ёсімота Міцімаса]. Kyoto: Shōkadō.
Крыніцы
Спасылкі Профиль Айсинь Гиоро Улхичунь Кидани и чжурчжэни, как их видно с Корейского полуострова Новое развитие исследований киданьского языка и киданьского письма Исследование вновь найденных киданьских исторических материалов
Катэгорыя:Пісьменнікі Кітая Катэгорыя:Педагогі Кітая Катэгорыя:Мовазнаўцы Кітая