Таклінова (таксама Такліноў) — колішні фальварак у Смілавіцкай воласці Ігуменскага павета, на рацэ Слоўст, цераз раку ад фальварка Людвінова. Цяпер у межах Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці, на месцы фальварка садаводчыя таварыствы.
Гісторыя
Ранняя гісторыя Фальварак утвораны ў пачатку XIX стагоддзя, уласнасць Вярыгаў. Назва, верагодна, паходзіць ад імя Тэклі Станіславаўны Багінскай, жонкі першага ўладальніка фальварка Антонія Пятровічы Вярыгі.
У 1908 годзе быў 1 двор, 17 жыхароў. У 1913 годзе ўласнасць Уладзіславы Каўнацкай, было 147 дзесяцін зямлі. У 1917 годзе было 17 жыхароў, усе палякі.
Найноўшы час З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Праведзена нацыяналізацыя фальварка. У 1930-х гадах мела статус вёскі. У 1937 годзе быў рэпрэсаваны адзін з жыхароў вёскі, Жывіца Мамерт Антонавіч.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Былыя населеныя пункты Чэрвеньскага раёна