Эдвард Фэрарс (), таксама Містэр Фэрарс () — літаратурны персанаж, адзін з галоўных герояў рамана Джэйн Осцін «Розум і пачуцці».
Эдвард Фэрарс — брат Фані Дэшвуд, муж якой з’яўляецца зводным братам Элінар і Марыяны Дэшвуд. Джэйн Осцін апісвае яго як чалавека не надта прыгожага вонкава і даволі сарамлівага, але пры гэтым высакароднага і разумнага. Гэты персанаж, як і палкоўнік Брэндан, прыклад спалучэння прыгожага характару з невыразнай знешнасцю. Эдвард улюбляецца ў Элінар, але мусіць ажаніцца з Люсі Сціл, паколькі даў ёй слова раней, у часы ранняй маладосці. Калі пра таемныя заручыны з Люсі становіцца вядома, місіс Фэрарс выракаецца сына і пазбаўляе яго спадчыны. У выніку міс Сціл разрывае заручыны дзеля багатага брата Эдварда — Роберта. Вызваліўшыся, нарэшце, ад сваіх абавязацельстваў, Эдвард прызнаецца ў каханні Элінар.
Эдвард Фэрарс стаў героем шматлікіх экранізацый «Розуму і пачуццяў». У тэлесерыяле 1971 года яго іграе , у тэлесерыяле 1981 года — , у фільме 1995 года — Х’ю Грант, у індыйскай адаптацыі 2000 года — , а ў тэлесерыяле 2008 года — .
Крыніцы
Катэгорыя:Персанажы Джэйн Осцін Катэгорыя:Літаратурныя героі Катэгорыя:Персанажы фільмаў Катэгорыя:Выдуманыя мужчыны