Юрый Юр’евіч Мішукоў (нар. , Смаленск, РСФСР, СССР) — беларускі баскетбаліст. Цэнтравы. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Выступаў за зборную БеларусіОПРЕДЕЛИЛСЯ ПОЛНЫЙ СОСТАВ МУЖСКОЙ НАЦИОНАЛЬНОЙ СБОРНОЙ.
Біяграфія Навучаўся ў Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Аляксандра Леанідавіча Папкова. Выступаў за клубы Беларусі і Казахстана.
Прызнаны лепшым цэнтравым Кубка Беларусі-2012ЦМОКI-МIНСК - ОБЛАДАТЕЛЬ ВТБ-КУБКА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 2012 ГОДА! і чэмпіянату Беларусі-2012/13ИТОГИ ГОЛОСОВАНИЯ ПО ОПРЕДЕЛЕНИЮ ЛУЧШИХ В МУЖСКОМ ЧЕМПИОНАТЕ 2012—2013ЛУЧШИЕ ИЗ ЛУЧШИХ.
Выступаў за юніёрскую (2002), моладзевую (2004—2005) і нацыянальную (2013—2015) зборную Беларусі.
Кар’ера 2001—2002 — РТІ (Мінск) 2002—2003 — РТІ-РВАР (Мінск) 2003—2004 — РВАР (Мінск) 2004—2009 — Гродна-93 2009—2010 — АЗАА (Асіповічы) 2010—2011 — Гродна-93 2011—2012 — Табол (Кастанай, Казахстан) 2012 — СБК Асіповічы 2012—2018 — Гродна-93
Дасягненні Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (10): 2002/2003, 2004/2005, 2005/2006, 2006/2007, 2010/2011, 2012/2013, 2013/2014, 2014/2015, 2015/2016, 2016/2017. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 2001/2002, 2007/2008, 2009/2010, 2017/2018. Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2004, 2007. Фіналіст Кубка Беларусі (5): 2005, 2009, 2013, 2014, 2016.
Спасылкі Профіль на сайце scoutbasketball.com Профіль на сайце basketball.realgm.com Профіль на сайце bcuralmash.ru Владимир Шарко и Юрий Мишуков стали игроками «Гродно-93» В Белоруссии состоялись Матчи всех звёзд Новый тренер и обновленный состав
Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-20 Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе