«Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь» — ганаровае званне.

Ганаровае званне «Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца высокапрафесійным настаўнікам, выкладчыкам, выхавацелям і іншым працаўнікам дашкольных устаноў, агульнаадукацыйных устаноў усіх відаў, устаноў пазашкольнага выхавання і навучання, устаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, дзіцячых дамоў, якія працуюць па спецыяльнасці пятнаццаць і больш гадоў, за заслугі ў педагагічнай і выхаваўчай дзейнасці, якая забяспечвае атрыманне навучэнцамі і выхаванцамі глыбокіх ведаў, развіццё і ўдасканаленне іх творчага патэнцыялу.

Гл. таксама Спіс заслужаных настаўнікаў Беларусі

Спасылкі Ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь // Афіцыйны інтэрнет-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь