Грэг Эбат ), поўнае імя Грэгары Уэйн Эбат (; нар. , , Тэхас) — амерыканскі юрыст і палітык, 48-ы губернатар Тэхаса.
Біяграфія Грэг Эбат нарадзіўся 13 лістапада 1957 года ў горадзе Уічыта-Фолс (Тэхас, ЗША). У 1981 годзе ён атрымаў ступень бакалаўра у Тэхаскім універсітэце ў Остыне, а ў 1984 годзе — ступень доктара права ў школе права Універсітэта Вандэрбільта.
Працаваў адвакатам, затым прафесарам права, з 1993 па 1995 год быў суддзёй акруговага суда. З 1995 па 2001 год быў суддзёй Вярхоўнага суда Тэхаса (спачатку быў прызначаны, а потым абраны). Са снежня 2002 года па студзень 2015 года быў генеральным пракурорам Тэхаса.
У лістападзе 2014 года ў якасці кандыдата ад рэспубліканскай партыі ўдзельнічаў у выбарах губернатара Тэхаса і ўпэўнена перамог прадстаўніцу дэмакратычнай партыі Уэндзі Дэвіс (Эбат набраў 59,3 % галасоў, а Дэвіс — 38,9 %). Эбат змяніў Рыка Пэры на пасадзе губернатара 20 студзеня 2015 года.