Сьюдад-дэ-ла-Пас (, «горад міру»), раней Аяла () — сталіца Экватарыяльнай Гвінеі, якая замяніла 2 студзеня 2026 года ў гэтым статусе старую сталіцу Малаба. Горад таксама з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам правінцыі Джыблоха, створанай у 2017 годзе.

Прычыны пераносу Ініцыятарам пераносу сталіцы з’яўляецца прэзідэнт краіны Тэадора Абіанг Нгема Мбасога, які кіруе дзяржавай з 1979 года і імкнецца такім чынам аслабіць уплыў апазіцыі, якая спрабуе яго зрынуць: найбольш яркая спроба звяржэння здзейсненая ў 2004 годзе брытанскім наймітам Сайманам Манам. Краіна з’яўляецца трэцім па велічыні ў Афрыцы вытворцам нафты (з прычыны адкрыцця і распрацоўкі якой рэспубліка атрымала за перыяд 1995—2007 гадоў 117-разовы рост эканомікі з $170 млн да $19,83 млрд, выйшаўшы з аднаго з апошніх на адно з першых месцаў на кантыненце па ВУП на душу насельніцтва), даходы ў ёй размяркоўваюцца вельмі нераўнамерна. Большасць насельніцтва працягвае жыць за рысай беднасці.

Стварэнне Будаўніцтва пачалося ў 2011 годзе з расчысткі вялікай пляцоўкі ад джунгляў. У лютым 2017 года адбыўся пераезд урада ў новы горад у джунглях, у якім да таго моманту былі пабудаваны пяцізоркавы гатэль, канферэнц-цэнтр, новы ўніверсітэт і поле для гольфа. Была створана новая правінцыя Джыблоха, і Ояла стала таксама яе сталіцай. Па праекце плошча горада складае 8150 га, насельніцтва — 200 тысяч чалавек (каля 15 % насельніцтва краіны). Праект сталіцы быў распрацаваны партугальскім архітэктурным бюро IPF (Ideias para o Futuro). Гэты праект прадугледжвае стварэнне першай у свеце сталіцы, якая на 100 % залежыць толькі ад аднаўляльных крыніц энергіі.

Завяршэнне будаўніцтва планавалася ў 2020 годзе, аднак было аднесена на нявызначаны тэрмін. У 2020 годзе горад атрымаў новую назву — Сьюдад-дэ-ла-Пас.

4 студзеня 2026 года горад стаў сталіцай Экватарыяльнай Гвінеі.

Геаграфія Горад размешчаны на ўсходзе кантынентальнай часткі краіны, на рацэ Беніта (вядомай таксама пад назвай Мбіні), у трапічным лесе. Ён знаходзіцца за 20 км ад Міжнароднага аэрапорта імя Прэзідэнта Абіянга Нгемы і за 50 км ад усходняй мяжы з Габонам.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Сталіцы Афрыкі Катэгорыя:Гарады Экватарыяльнай Гвінеі