Мяа — група народаў у Паўднёвым Кітаі, Паўночным В’етнаме, Лаосе, Тайландзе, М’янме. Большасць з іх жывуць у Кітаі, мяа пятая па колькасці сярод этнічных груп, афіцыйна прызнаных у Кітайскай Народнай Рэспубліцы. Раёны пражывання ў Кітаі: правінцыі Гуйчжоў, Хунань, Юньнань, Гуансі, Сычуань, Хайнань, Хубэй і Гуандун; больш за палову мяа жывуць у Гуйчжоў.

Зноскі

Катэгорыя:Народы В’етнама Катэгорыя:Народы Кітая Катэгорыя:Народы Лаоса Катэгорыя:Народы Тайланда