[ { "type": "Feature", "geometry": { "type": "Point", "coordinates": [ 30.971, 52.441 ] }, "properties": { "title": "Гомельский электротехнический завод", "marker-symbol": "college", "marker-color": "#3366cc"
} , { "type": "ExternalData", "service": "geoline", "ids": "Q97007674", "properties": { "stroke": "#FF9999"
}, { "type": "ExternalData", "service": "geoshape", "ids": "Q97007674", "properties": { "fill": "#FF0000", "fill-opacity": 0.1, "stroke": "#FF9999"
} ]HGЯO СП ААТ «Гомельскі электратэхнічны завод» (СП ААТ ГЭТЗ) — прадпрыемства размешчанае ў Гомель (Беларусь). Спецыялізуецца на вытворчасці гарнітуры чыгуначных стрэлак.
Гісторыя Прадпрыемства было арганізавана ў 1917 годзе як кузня чыгуначных пуцявых майстэрняў Гомельскай дыстанцыі пуці. Кузня выпускала абсталяванне для рамонту пуцей і стрелкавых пераводаў. У 1931 годзе створаныя на базе кузні майстэрні пачалі вырабляць абсталяванне для прылад механічнай цэнтралізацыі стрэлак і сігналаў. У 1938 годзе майстэрні асвоілі вытворчасць гарнітур для стрэлак электрычнай цэнтралізацыі чыгунак СССР і былі ператвораны ў электратэхнічны завод. Завод уваходзіў ва Ўсесаюзны трэст транспартных электрасігнальных заводаў "Транссігналсувязьзаводы" Народнага камісарыята шляхоў зносін СССР. Колькасць супрацоўнікаў складала 320 чалавек. У 1941 годзе завод эвакуіраваны, у 1944 годзе аднавіў вытворчасць у Гомелі. У 1965 годзе завод пачаў выпускаць сілавыя і рэлейныя шафы для метрапалітэна. У 1975-1984 гадах была праведзена рэканструкцыя прадпрыемства. У 1991 годзе завод перададзены ў падпарадкаванне Міністэрству транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь. У 1993 годзе завод ператвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства, у 2001 годзе — у сумеснае прадпрыемства ў форме адкрытага акцыянернага таварыства.
Сучасны стан Завод вырабляе стрелочную гарнітуру для стрэлак метрапалітэна, стрэлак звычайных, крыжаваных, скідаючых, сіметрычных і хуткасных з вонкавым замыкальнікам, дэталі іх ізаляцыі, стрэлкавы электрапрывад, злучальнікі і перамычкі, чыгуначныя ліхтары, паліцы і шафы металічныя, шрубавыя лесвіцы.
Зноскі
Катэгорыя:Кампаніі Беларусі Катэгорыя:Прадпрыемствы Гомеля