Шаўковая прамысловасць — падгаліна тэкстыльнай прамысловасці Беларусі.
Гісторыя
На Беларусі ткацтва пачалося ў XVIII стагоддзі, калі на прывазной сыравіне працавала Слуцкая мануфактура шаўковых паясоў. З 1781 года дзейнічалі Шклоўская шаўкаткацкая мануфактура, у канцы XIX — пачатку XX ст. — Альбярцінская шоўкакруцільная фабрыка і Лахазвянская шоўкакруцільная фабрыка.
Сучаснасць
Сучасная шаўковая прамысловасць створана пасля Вялікай Айчыннай вайны. Найбольш буйныя прадпрыемствы шаўковай прамысловасці (2003): Віцебскі камбінат шаўковых тканін, Магілёўскае вытворчае аб'яднанне «Хімвалакно», Светлагорскае вытворчае аб'яднанне «Хімвалакно»; выпуск шаўковых тканін наладжаны на Магілёўскай стужкаткацкай фабрыцы, Кобрынскай прадзільна-ткацкай фабрыцы, Слонімскай тэкстыльнай фабрыцы і інш. Асноўная сыравіна (хімічныя валокны) для шаўковай прамысловасці вырабляецца ў Беларусі. Выпушчана (2001) шаўковых тканін 36 491 тысяч пагонных метраў. Частка прадукцыі экспартуецца.
Літаратура
Катэгорыя:Прамысловасць Беларусі Катэгорыя:Шоўк