БелАЗ-7520 — найбуйнейшы на момант выпуску ў 1975 годзе самазвал у СССР. Вырабляўся на Беларускім аўтамабільным заводзе, і з’яўляўся асноўным напрамкам, разам з БелАЗ-75191, для павелічэння вытворчасці самазвалаў у СССР для горназдабыўной прамысловасціШугуров, Л. М. Автомобили Страны Советов / Л. М. Шугуров, В. П. Ширшов. — 2-е изд., перераб. и доп. — М.: Изд-во ДОСААФ, 1983. — 128 с.. Пазней выпушчаная мадыфікацыя БелАЗ-75201.
Першы доследны ўзор сабраны 29 мая 1975 года. Выпуск быў прымеркаваны да 30-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Грузападымальнасць — 110 т, вага — 120 т. Магутнасць рухавікаПромышленность Белоруссии : ежемес. ил. науч.-произв. журн. — Минск. — 1978. — Т. 235—246. — С. 54. — 1300—1400 к. с.
На БелАЗ-7520 апрабавалі схему кіравання з двума паваротнымі мастамі на васьмі шынах, з-за якой самазвал атрымаўся празмерна высокім і ад ідэі адмовіліся. Пазней гэтую схему адрадзілі ў БелАЗ-75501, які ў 1991 годзе замяніў мадэль 7520.
Крыніцы
Спасылкі 29 мая 1975. БелАЗ-7520
7520