Паўстанне Гасподняй арміі супраціўлення (; ) — партызанская вайна, арганізаваная групоўкай Гасподняя Армія супраціўлення (). Баевікі дзейнічаюць на тэрыторыі Уганды, Паўднёвага Судана, Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі і ва ўсходняй частцы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Рух узначальвае Джозеф Коні, які называе сябе прадстаўніком Бога і духоўным медыумам. Яго мэта — зрынуць угандыйскі рэжым Ёверы Мусевені і ўсталяваць тэакратычную дзяржаву на аснове Дзесяці запаведзяў і традыцый народа ачолі.

Канфлікт лічыцца адным з самых працяглых у Афрыцы.

Ход падзей 1980-я і 1990-я У студзені 1986 года ва Угандзе быў зрынуты ўрад з ліку прадстаўнікоў народа ачолі. Да ўлады прыйшоў Ёверы Мусевені. Пры новым урадзе ачолі саступілі свой уплыў на нацыянальную армію. Яны таксама пачалі асцярагацца рэпрэсій з боку рэжыма МусевеніDoom, R. and K. Vlassenroot. "Kony’s message: a new koine? The Lord’s Resistance Army in Northern Uganda, " African Affairs 98 (390), p. 9.

На гэтым фоне ў жніўні таго ж года ачолі паўсталі, жадаючы аднавіць сваю ўладу. Хваляванні ахапілі галоўным чынам Паўночную Уганду.

Са студзеня 1987 года ачолі пачалі аб’яднацца вакол асобы Джозефа Коні і яго арганізацыі «Гасподняя армія супраціўлення» (ГАС). Мужчына заявіў, што з’яўляецца духоўным медыумам. З цягам часу прыхільнікі Коні разгарнулі партызанскую вайну. Да 1991 года баевікі пераважна здзяйснялі набегі на насельніцтва ў пошуках пражытка і харчоў. Былі праведзены і некаторыя буйныя аперацыі, якія выявілі, што ўгандыйскія ўлады страцілі кантроль над сітуацыяй у паўночных правінцыяхO’Kadameri, Billie. «LRA / Government negotiations 1993-94» in Okello Lucima, ed., Accord magazine: Protracted conflict, elusive peace: Initiatives to end the violence in northern Uganda , 2002..

У сакавіку 1991 года ўрадавыя сілы пачалі першую буйную антыпаўстанцкую кампанію — аперацыю «Поўнач». Улады сваіх мэтаў не дасягнулі. Аднак пасля была праведзена першая вочная сустрэча паміж прадстаўнікамі ГАС і ўрадам. Баевікі запатрабавалі ўсеагульную амністыю для сваіх асуджаных байцоў. Другая сустрэча адбылася 10 студзеня 1994 года. Да пачатку лютага тон перамоваў станавіўся ўсё больш рэзкім, і пасля 2 лютага Коні перапыніў перамовы.

Праз два тыдні пасля завяршэння перамоў паступіла паведамленне аб тым, што партызаны ГАС стварылі базы на тэрыторыі Судана (з дазволу ўрада Амара Башыра). Замежная дапамога стала адказам на падтрымку Угандай паўднёвасуданскіх сепаратыстаў.

Тым часам урад у рамках барацьбы з паўстанцамі і абароны ад іх нападаў мірнага насельніцтва прыняў на ўзбраенне тактыку выпаленай зямлі, загадаўшы ўсім ачолі пакінуць свае дамы на працягу 48 гадзін і пераехаць у «абароненыя вёскі». Такое рашэнне не апраўдалася: ачолі яшчэ больш сталі незадаволены рэжымам, а атакі на цывільнае насельніцтва працягнуліся.

2000-я і 2010-я

Пасля тэрактаў 11 верасня 2001 года ў ЗША сітуацыя ў «гарачай кропцы» палепшылася. Адносіны паміж Суданам і Угандай рэзка змяніліся, знізілася напружанасць на мяжы. Колькасць перамешчаных асоб скарацілася прыкладна да паўмільёна, так як людзі пачалі вяртацца ў свае дамы.

У сакавіку 2002 года Народныя сілы абароны Уганды з адабрэння Амара Башыра пачалі на поўдні Судана аперацыю «Жалезны кулак» супраць ГАС. Баевікі вымушана пакінулі свае базы. Пасля буйнога паражэння яны сталі дзейнічаць з нябачанай дагэтуль жорсткасцю. З сярэдзіны 2004 года, дзякуючы паспяховым аперацыям угандыйскіх вайскоўцаў, актыўнасць паўстанцаў прыкметна знізілася. У сярэдзіне верасня 2005 года група баевікоў ГАС на чале з Вінцэнтам Оці ўварвалася ў Дэмакратычную Рэспубліку Конга (ДРК). Прэзідэнт Мусевені заявіў, што калі кангалезскія ўлады не раззброяць АСГ, армія Уганды перасячэ дзяржграніцу ўслед за байцамі арганізацыі. Гэтая заява выклікала дыпламатычны скандал.

Пачынаючы з 14 ліпеня 2006 годаCeasefire First On Kony Agenda , AllAfrica (The Monitor), 15 July 2006. ў Джубе быў праведзены шэраг сустрэч паміж урадам Уганды і ГАСLRA rebels arrive for Sudan talks , BBC News, 8 June 2006. У верасні бакі ўсталявалі рэжым спынення агню. У маі 2007 года перамоўны працэс аднавіўся«Sudan-Uganda: LRA talks, pencils and helicopters» , IRIN, 31 May 2007..

У чэрвені 2008 года стала вядома, што Гасподняя армія супраціўлення закупіла новае ўзбраенне і набірае рэкрутаў. Прыкладна ў той жа час Уганда, Паўднёвы Судан і ДРК узгаднілі план сумесных дзеянняў па барацьбе з партызанаміUgandan rebels 'prepare for war' , BBC News, 7 June 2008.

За 2009 год паўстанцы правялі некалькіх нападаў у Паўднёвым Судане, ДРК і ЦАР. Паводле даных ААН, на працягу першага квартала 2014 года ў ЦАР і ДРК адбылося не менш за 65 атак ГАС, у выніку якіх было выкрадзена 93 чалавекі, двое забітыя.

Замежнае ўмяшанне У 2011 года ЗША накіравалі войскі для дапамогі краінам у барацьбе з паўстанцамі. Амерыканская ваенная аперацыя атрымала найменне «Назіральны компас».

23 сакавіка 2012 года Афрыканскі саюз абвясціў пра свой намер адправіць міжнародную брыгаду колькасцю 5000 вайскоўцаў, каб прыняць удзел у барацьбе з баевікамі. Аперацыю ўзначаліла Уганда, пры падтрымцы ЗША. Міжнародная брыгада размясціла свой штаб у горадзе Ямбіё ў Паўднёвым Судане, недалёка ад мяжы з ДРК.

30 сакавіка 2017 года Узброеныя сілы ЗША абвясцілі аб спыненні сваёй місіі.

Людскія ахвяры

Паводле ацэнак Урада ЗША на 2008 год, у выніку ваенных дзеянняў загінула да 12 000 чалавек; значна больш людзей памерла ад хвароб і недаядання. Амаль два мільёны мірных жыхароў былі вымушаныя пакінуць свае дамы.

Парушэнні і злачынствы Як заяўляў Міжнародны крымінальны суд, у ходзе сваёй дзейнасці паўстанцы здзейснілі шматлікія парушэнні правоў чалавека, уключаючы нанясенні калецтваў, катаванні, рабства, згвалтаванні, выкраданні грамадзянскіх асоб, выкарыстанне дзяцей-салдат, масавыя забойствыInternational Criminal Court (14 October 2005). Warrant of Arrest unsealed against five LRA Commanders . Retrieved 10 June 2008..

Некаторыя з дзяцей-салдат беглі ад баевікоў, але затым іх прымушалі служыць ва ўгандыйскай урадавай армііUgandan army recruiting children , BBC, 15 February 2005..

Паводле ацэнак Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, з 1987 года па сярэдзіну нулявых Гасподняя армія супраціўлення выкрала каля 25 000 дзяцей (пераважна ачолі). Некалькі пазнейшых даследаванняў паказалі, што фактычны паказчык быў значна вышэй. Па некаторых ацэнках, станам на красавік 2006 года, партызаны выкралі ад 24 000 да 38 000 дзяцей і ад 28 000 да 37 000 дарослыхResearch Brief 1: The Abduction and Return Experiences of Youth (PDF), Survey of War Affected Youth (SWAY): Research & Programs for Youth in Armed Conflict in Uganda, April 2006See also Figure 2: Distribution of LRA abduction over eight sub-counties, 1985 to 2005, p. 2 of The State of Youth and Youth Protection in Northern Uganda: Findings from the Survey for War Affected Youth (Phase 1 Final Report: Draft for Comments), SWAY, August 2006 for a sense of the geographic shift in abductions over time.

Гл. таксама Паўстанне Альянсу дэмакратычных сіл

Крыніцы

Спасылкі International Center for Transitional Justice, Uganda Lord's Resistance Army, GlobalSecurity.org Invisible Children, advocacy group and documentary about LRA's child soldiers News about Uganda from the UN Integrated Regional Information Networks Compiled recent news articles about Uganda, AllAfrica.com Uganda page, Internal Displacement Monitoring Centre Human Security in Northern Uganda project, University of British Columbia (extensive links from before mid-2004) Survey of War Affected Youth (SWAY): Research & Programs for Youth in Armed Conflict in Uganda "A Case for National Reconciliation, Peace, Democracy and Economic Prosperity for All Ugandans", outlines and defends the LRA's political views.

Катэгорыя:Войны Судана Катэгорыя:Войны ЗША Катэгорыя:Войны Уганды Катэгорыя:Войны Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Катэгорыя:Войны ў Афрыцы Катэгорыя:Рэлігійныя войны Катэгорыя:Партызанская вайна Катэгорыя:Вікіпедыя:Лакальны подпіс у выявы з Вікіданых