Заходняе Палессе (, ) — трансгранічны фізіка-геаграфічны і этнакультурны рэгіён на тэрыторыі Беларусі, Польшчы і Украіны.
У 2012 годзе на тэрыторыі рэгіёна ўтвораны аднайменны трансгранічны запаведнік «Заходняе Палессе».
Тэрыторыя Заходняя частка рэгіёна ўваходзіць у склад Польшчы (Люблінскае Палессе), паўночна-ўсходняя — Беларусі (Заходняе Палессе або Берасцейска-Пінскае Палессе, якое ў асноўным супадае з фізіка-геаграфічным Брэсцкім Палессем), паўднёва-ўсходняя — Украіны (Валынскае Палессе).
Гісторыя Заходнепалеская культурная супольнасць сфармавалася ў дадзяржаўны перыяд. Археолагі Юрый Кухарэнка, Ірына Русанава, Іван Біруля, Алег Іоў на аснове распаўсюджання парных курганоў, асаблівага тыпу керамікі і паселішч, зрабілі выснову, што рэгіён быў заселены валынянамі. Магчыма, насельніцтва рэгіёна дадзяржаўнага часу належала да дулебскага саюзу плямён, бо самы распаўсюджаны тып жаночых упрыгожанняў — кольцы ў паўтара абароты.
Насельніцтва Карэннае насельніцтва размаўляе на заходнепалескіх гаворках. З беларускага і ўкраінскага боку пануе праваслаўе, з польскага каталіцтва, але значна распаўсюджаны пратэстантызм. Колькасць невялікая, толькі ў гарадах Брэсце, Кобрыне, Пінску (Беларусь), Звягелі, Ковелі, Корасцені, Луцку, Роўна (Украіна), Бяле-Падляскай, Хэлме (Польшча) — колькасць жыхароў болей за 50 тысяч.
Гідраграфія Усходняя частка Заходняга Палесся ляжыць у басейне Дняпра, заходняя — Віслы. Самыя вялікія рэкі — Прыпяць, Заходні Буг, Стыр, Гарынь, Ясельда. На тэрыторыі Заходняга Палесся знаходзіцца ўнікальнае возера Свіцязь.
Гл. таксама Заходнепалескі рух
Літаратура
Катэгорыя:Палессе Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Беларусі Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Польшчы Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Украіны