Цымбор (Thymus serpyllum) (ад ) — від шматгадовых паўкуст з роду сямейства .

Народныя назвы: цымбор, цымборак, чанбер, чомбар, цэбрык, чобрык, чомбір, чэмбрык, калатовічкі.

Шырока выкарыстоўваецца як лекавая расліна, а таксама як прыправа ў кулінарыі.

Распаўсюджанне і экалогія Сустракаецца ва ўмераным клімаце Еўразіі, ад Скандынавіі да Міжземнамор’я і ад Брытанскіх астравоў да Усходняй СібірыПаводле сайта GRIN (гл. раздзел Спасылкі)..

Багаты пераважна ў стэпавай зоне. У лясной і палярна-арктычнай зонах сустракаецца толькі на падвышаных участках. Аддае перавагу скалам, камяністым і друзавым схілам, ускрайкам бароў.

Звычайна расце на пясчаных глебах.

Батанічнае апісанне Шматгадовы паўкуст да 15 см вышынёй, які сканчаецца ляжачым парасткам; кветаноснае сцябло прамое або прыўздымнае. Утварае дзярнавінкі.

Лісце эліптычнае або даўгавата-эліптычнае, даўжынёй 5-10 мм, шырынёй 1,5–3,5 мм, на кароткім хвосціку, з залозкамі, напоўненымі эфірнымі алеямі. Краі лісця, у адрозненне ад , не загорнутыя.

Суквецці галоўчатыя, кампактныя. Чашачка вузказваночкавая, даўжынёй каля 4 мм. Кветканос карацей чашачкі. Вяночак і кубачак двухгубыя. Вяночак ружавата-ліловы, яркі, даўжынёй 6-8 мм.

Пры аснове завязі ў кветцы залягаюць нектарнікі, якія багата вылучаюць нектар.

Плод — дробны эліпсоідны арэшак, даўжынёй каля 0,6 мм.

Цвіце, у залежнасці ад асяроддзя пражывання, з канца мая да канца жніўня. Плады спеюць у ліпені — верасні.

Хімічны склад Надземная частка расліны ўтрымоўвае эфірны алей, флаваноіды, трыцерпенавую, цімунавую (0,05 %), урсолавую, алеанолавую, кафейную, хларагенавую, хінную кіслоты, горычы, смолы, дубільныя рэчывы, сапаніны.

Выхад эфірнага алею са свежай травы 0,1 — 0,5 %, з сухой—0,8-1,2 %. Эфірны алей — вадкасць з моцным прыемным пахам, бескаляровая або светла-жоўтая. Галоўнай складовай часткай эфірнага алею з’яўляюцца фенолы (34-42 %), з іх да 40 % тымолу, маецца таксама карвакрол, n-цімол, L-α-пінен, γ-тэрпінен, тэрпінеол, L-барнеол, карыафілен, ліналаол. Па складзе эфірны алей блізкі да эфірнага алею , але ўтрыманне фенольнай фракцыі, як і тымолу, ніжэйшае.

Значэнне і прымяненне

У пчалярстве Адзін з лепшых меданосаў, які дае пчолам шмат нектара , з якога атрымліваецца незвычайна духмяны мёд. Па дадзеных Н. П. Смарагдавай (1952), у пераліку на цукар меданоснасць складае 180 кг на гектар. Ва ўмовах Растоўскай вобласці прадуктыўнасць мёду 136,2 кг/га.

Найбольш інтэнсіўна пчолы наведваюць расліну з 10 да 16 гадзін, калі колькасць цукру ў нектары вышэйшая. Чабор каштоўны тым, што вылучае нектар і ў засушлівае надвор’е. Расце густым дываном, таму пчолы не пералятаюць з кветкі на кветку пры зборы нектару, а пераходзяць ад адной кветкі да іншай. Яны набіраюць у зобік настолькі шмат нектара, што часам не могуць узляцець з цяжкай ношай, і часта начуюць на кветках.

Прымяненне ў кулінарыі Чабор валодае прыемным моцным водарам і вострым, моцна рэзкім, горкім смакам. З’яўляецца папулярнай вострай прыправай, дадаванай да вэнджаніны, свініны і бараніны, да паштэтаў, грыбоў, тварагу, дзічыны і сыроў. У невялікай колькасці чаборам запраўляюць смажаную рыбу, печань, трыбухі і цяляціну.

Надземная частка расліны да плоданашэння выкарыстоўваецца пры вытворчасці напояў. Лісце і маладыя парасткі чабору ўжываюць як салату, для засолкі агуркоў. Яны служаць для аддушкі каўбас, воцату, кактэйляў, гарбаты. Для гэтых мэтаў выкарыстоўваюць і свежае, і сухое лісце.

Прымяненне ў медыцыне У навуковай медыцыне ў якасці лекавай сыравіны выкарыстоўваецца трава цымбору (), сабраная ў перыяд цвіцення, абмалочаная і высушаная на адкрытым паветры ў цені або сушылках пры тэмпературы 35-40 °C. Тэрмін захоўвання сыравіны 2 гады. Прымяненне такое ж, як і травы чабора звычайнага. Настой, адвар і экстракт чабору прызначаюць пры вострых і хранічных захворваннях дыхальных шляхоў, бранхіяльнай астме і туберкулёзе. Вадкі экстракт з лісця ўваходзіць у склад прэпарата «Пертусін», які ўжываецца пры бранхіце і кохліку. Цымбор валодае бактэрыцыдным, заспакойлівым, болесуцішальным, ранагаючым і антыгельмінтным дзеяннем. Надземная частка расліны ўваходзіць у склад адхарквальных збораў, даўкага і жаўцягоннага збораў і збору для ваннаў пры запаленні суставаў.

У народнай медыцыне цымбор ужываюць пры неўралгіі, розных неўрозах, як патагонны, мачагонны, супрацьсутаргавы, заспакаяльны і процігіпертанічны сродак. Вонкава выкарыстоўваецца ў выглядзе ваннаў, кампрэсаў і прымочак пры болях у суставах і цягліцах. У выглядзе мазяў і прымочак цымбор выкарыстоўвалі пры рэўматызме, як раназажыўляльны сродак пры скурных хваробах. Хакасы выкарыстоўваюць яго ў абрадзе  — абкурванні памяшканняў, свойскай жывёлы і іншай маёмасці дымам для дэзінфекцыі і адпужвання благіх духаў.

Іншае Раней яго выкарыстоўвалі як складовую частку курэння пры набажэнствах.

Цымбор выкарыстоўваюць у парфумерыі.

Класіфікацыя

Таксанамія

Сінонімы

nom. illeg.

Літаратура

Дудченко Л. Г., Козьяков А. С., Кривенко В. В. Пряно-ароматические и пряно-вкусовые растения: Справочник / Отв. ред. К. М. Сытник. — К.: Наукова думка, 1989. — 304 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-12-000483-0. Сафонов Н. Н. Лекарственные растения луга. — М.: Изобразительное искусство, 1993. — С. 50—51.

Катэгорыя:Дэкаратыўныя садовыя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Спецыі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Чабор Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе