Thymus baeticus — від раслін сямейства . baeticus  — геаграфічны эпітэт, які паказвае на яго месца росту ў Бетыцы.

Батанічнае апісанне Сцеблы 15—50 см, прамыя, часам сцелюцца, звычайна драўняныя. Лісце 4—7 × 0,6—2 мм, лінейнае або лінейна-ланцэтнае з валасінкамі дадолу, суквецці шчыльныя. Кветкі крэмавыя ці белыя. 2n = 58, 60. Цвіце з мая па чэрвень. Арэшкі 0,9—1,1 × 0,5—0,7 мм, эліпсоідныя, карычневыя.

Распаўсюджанне Від лічыцца эндэмікам паўднёвай Іспаніі . Дыяпазон вышынь: 30—1300 м. Сустракаецца ў зарасніках і хмызняках на вапняковых і камяністых глебах, часам на пясчаніках . Від прыземлена кусцісты.

Выкарыстанне Расліну збіраюць у Паўднёва-Усходняй Іспаніі, дзе і раней збіралі і культывавалі для вырабу эфірнага алею.

Пагрозы і ахова Пагрозай для віду на мясцовым узроўні з’яўляецца засваенне і пераўтварэнне чалавекам натуральных месцапражыванняў. Расце на шматлікіх ахоўных тэрыторыях.

Крыніцы

Спасылкі

Flora Vascular [Архіў 8 ліпеня 2014 у Wayback Machine.] The Plant List

baeticus Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1930 годзе