Бу́кча. Сустракаецца таксама варыянт Бу́кчэ, н. (, ) — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Букчанскага сельсавета.
Геаграфія Размешчана за 18 км на паўночны захад ад шашы , за 14 на паўночны ўсход ад Дзяржынска, за 12 км на паўднёвы захад ад Тонежа. У складзе камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Прыбалавічы».
Тонежскае радовішча бурага вугалю знаходзіцца паміж аграгарадком Тонеж і вёскай Букча. Вугляносная тоўшча аднесена да ніжняга неагену і прымеркавана да Тонежскай дэпрэсіі Прыпяцкага прагіну.
Гісторыя Вядома па пісьмовых крыніцах XVI ст. як прыватнае сяло ў складзе Вялікага Княства Літоўскага.
У ліпені 1654 года казакі, наляцеўшы на вёскі і мястэчкі Тураўшчыны, «сялян мучылі, насмерць забівалі, маёмасць іх усю забіралі, іншыя вёскі агнём палілі…» Пазней сюды прыходзіў казацкі полк нейкага Грышкі Чорнага. Чаркасы з'яўляліся тут і разам з маскоўскімі ратнікамі. У верасні 1654 года на Тураўскую і Смядынскую (ніжэй па Прыпяці) воласці напала маскоўскае войска. Паводле заявы тураўскага падстаросты Хведара Ляўковіча, чужынцы «ня толькі ў дамах сялянскіх што змаглі адшукаць забралі, але, сялян у лясах знаходзячы, некаторых насмерць пазамучвалі…» 24 верасня яны «да апошняй халупы» спалілі вёску і спустошылі дзесяткі іншых.«Государев поход» 1655 // Г. Сагановіч. Невядомая вайна: 1654—1667. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995. — 144 с. ISBN 5-343-01637-5
3 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, сяло Тонежскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні.
3 20 жніўня 1924 года цэнтр сельсавета.
Насельніцтва 1886 год — 47 двароў, 259 жыхароў. 1909 год — 128 двароў, 800 жыхароў. 1917 год — 157 двароў, 913 жыхароў, у тым ліку 762 беларусы, 151 яўрэй. 1940 год — 220 двароў, 875 жыхароў. 1970 год — 416 двароў, 1742 жыхары. 1995 год — 1109 жыхароў, 394 двары. 1998 год — 362 двары, 941 жыхар. 2000 год — 388 двароў, 891 жыхар. 2009 год — 657 жыхароў.
Інфраструктура Механічныя майстэрні, лясніцтва, сярэдняя школа, дзіцячы сад, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя, фельчарска-акушэрскі пункт, 3 крамы.
Страчаная спадчына Уваскрасенская царква
Крыніцы
Літаратура
— С. 326.
Спасылкі
Букча Помнить историю своего края // Лельчыцкая раённая газета «Светлае жыццё»
Катэгорыя:Букчанскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лельчыцкага раёна