Міжуладдзе () — перыяд паміж заканчэннем кіравання аднаго правіцеля або лідара і прыходам наступнага. У дзяржавах, якімі кіруе цар, завецца міжцарствам.

Як правіла, у дэмакратычных сістэмах міжуладдзя не наступае, бо ў законе прапісана працэдура аўтаматычнай перадачы ўлады ў выпадку немагчымасці кіраўніка працягваць выкананне сваіх паўнамоцтваў. Гістарычна праблема міжуладдзя была характэрна краінам без канстытуцыі і манархіям, дзе ўзнікалі цяжкасці пры перадачы трона пасля смерці манарха.

Прыклады Міжуладдзі ў Рэчы Паспалітай у 1572-73 (смерць Жыгімонта II Аўгуста), 1574-75 (ад’езд Генрыка Валезы ў Францыю), 1586-87 (смерць Стэфана Баторыя), 1632 (смерць Жыгімонта Вазы) гадах. Міжуладдзе ў Англіі паміж 1649 і 1660 гадамі, калі краіна на некаторы час стала рэспублікай, а пазней пад кіраўніцтвам Кромвеля. Скончылася рэстаўрацыяй Сцюартаў, калі Карл II стаў каралём.

Крыніцы

Катэгорыя:Манархія Катэгорыя:Палітычная філасофія