Камбейскі бурштын () — выкапнёвая смала, россыпы якой знаходзяць у шахтах на тэрыторыі індыйскага штата Гуджарат, дзе вядзецца здабыча бурага вугалю. Узрост бурштынаносных адкладаў складае 55-52 млн гадоў (ранні эацэн). Крыніцай смалы, з якой утварыўся бурштын, былі дрэвы з сямейства . У камбейскім бурштыне было знойдзена больш за 55 сямействаў і 100 відаў членістаногіх. Дрэнна палімерызаваны, дзякуючы чаму добра раствараецца ў арганічных растваральніках, такіх як хлараформ, што дазваляе здабываць з яго насякомых для вывучэння.
Катэгорыя:Гуджарат Катэгорыя:Эацэн Катэгорыя:Бурштын