Баранавіцкі дзяржаўны каледж лёгкай прамысловасці імя В. Я. Чарнышова — дзяржаўная сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў горадзе Баранавічы.

Гісторыя У выніку развіцця тэкстыльнай прамысловасці Беларусі ўзнікла неабходнасць у павелічэнні колькасці спецыялістаў у галіне лёгкай прамысловасці. З гэтай мэтай у г. Баранавічы быў створаны тэхнікум, першым дырэктарам якога стаў Юрый Аляксандравіч Цырэня . У 1970 годзе тэхнікуму прысвоена імя В. Я. Чарнышова — Героя Савецкага Саюза, камандзіра Баранавіцкага партызанскага злучэння ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

1 лістапада 1999 года тэхнікуму нададзены статус каледжа. За гады свайго існавання Баранавіцкі дзяржаўны каледж лёгкай прамысловасці падрыхтаваў больш за 26480 чалавек. Яго выпускнікі працуюць кіраўнікамі прадпрыемстваў, начальнікамі цэхаў, аддзелаў і ўчасткаў прадпрыемстваў у розных гарадах рэспублікі.

Літаратура Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 2. — С. 296. Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 195.

Катэгорыя:Каледжы паводле алфавіта Катэгорыя:Каледжы Беларусі Катэгорыя:Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1960 годзе Катэгорыя:Савецкая вуліца (Баранавічы) Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Баранавічаў